АБ ТЫМ, ШТО ХВАЛЮЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Штомесячна на Нясвіжчыне праходзяць  выезды  інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы  прадпрыемстваў і арганізацый.

Чарговая такая  сустрэча адбылася з работнікамі філіяла  па здабычы торфу і вытворчасці  тарфяной прадукцыі “Нясвіжскі” ВРУП “Старобінскі торфабрыкетны завод”. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі Л.В.Мядзведзева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.А.Карнюшкін, начальнік аддзела  землеўпарадкавальнай і  геадэзічнай  службы раёна Т.М.Кендыш, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Нясвіжская ЦРБ”  Д.А.Пуляк, галоўны інжынер  РУП “Нясвіж-ская ЖКГ” С.В.Драчэнка, старшыня Нясвіжскага райспажыўтаварыства А.А.Ляшчынскі і  начальнік раённага вузла электрасувязі У.П.Пражэнік.

Людміла Віктараўна Мядзве-дзева  расказала пра сітуацыю, якая  склалася ў эканоміцы і іншых сферах у раёне за 7 месяцаў  бягучага года. Астатнія ўдзельнікі  інфармацыйна-прапагандысцкай групы  таксама пазнаёмілі прысутных з работай сваіх  аддзелаў  і ўстаноў.

Работнікі прадпрыемства  мелі магчымасць  задаць пытанні, якія хвалююць, непасрэдна   спецыялістам і атрымаць кампетэнтныя  адказы. Так, яны папрасілі  дапамогі ў добраўпарадкаванні  вуліц у вёсках Караліна-1 і Караліна-2, прамыўцы водаправоду, падключэнні газавых калонак,  змяненні распарадку часу работы крамы і  падключэнні  інтэрактыўнага  тэлебачання. Усе гэтыя пытанні  ўзяты на кантроль  раённай уладай і даведзены да адпаведных служб. Перад  кіраўніцтвам прадпрыемства было пастаўлена пытанне аб рамонце і перадачы жылога фонду на баланс жыллёва-камунальнай  гаспадаркі, для чаго, згодна з праграмай “Торф”,  ВРУП “Старобінскі торфабрыкетны завод” павінен пералічыць пэўныя сродкі  на рамонт і  добраўпарадкаванне жылля.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.