Беларусь выканала дамоўленасці з Расспажыўнаглядам па пастаўках малочнай прадукцыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым паведаміў  намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў.

“Мы выканалі дамоўленасці, якія былі дасягнуты з Расспажыўнаглядам, – сказаў Міхаіл Савельеў. – На тую прадукцыю, якую нашы прадпрыемствы хочуць пастаўляць у Расію, заключэнні атрыманы”. Пры  гэтым намеснік міністра ўдакладніў, што беларускімі прадпрыемствамі  атрымана 624 санітарна-эпідэміялагічныя  заключэнні на розныя віды  малочнай прадукцыі, у тым ліку 172  з іх – на новыя  віды такой прадукцыі. “Мы  перааформілі тыя дакументы, якія раней планавалі”, – дадаў ён. Асартыментны пералік малака і малочнай прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, на якія  аформлены санітарна-эпідэміялагічныя  заключэнні згодна з  новым расійскім  тэхналагічным рэгламентам, размешчаны на сайце Мінсельгасхарча Беларусі. У ходзе асваення беларускімі малаказаводамі  новых відаў  прадукцыі, прызначаных для экспарту ў Расію,  атрыманне санэпідзаключэнняў лабараторый Расспажыўнагляду будзе праходзіць у рабочым парадку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.