ДЛЯ ЛЬГОТНАГА КРЭДЫТАВАННЯ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Урад Беларусі зацвердзіў пералік тавараў, для набыцця якіх малазабяспечаным грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 1010.

Пералік тавараў, пры куплі якіх малазабяспечаныя грама-дзяне змогуць карыстацца льготнымі крэдытамі, уключае шырокі асартымент прадукцыі айчыннай вытворчасці. У прыватнасці, гэта бытавая тэхніка: тэлевізары, DVD-прайгравальнікі вытворчасці ААТ «Гарызонт» і РУВП «Віцязь», пыласосы і мікрахвалевыя печы («Гарызонт», СТАА «Мідэа-Гарызонт», «Віцязь»), маніторы (НВА «Iнтэграл» і «Гарызонт»), халадзільнікі і маразільнікі (ЗАТ «Атлант»), электра- і газавыя пліты (адкрытыя акцыянерныя таварыствы СП «Брэстгазаапарат», «Брэсцкі радыётэхнічны завод», «Электраапаратура» (Гомель), РУП «Гомельскі радыёзавод імя 60-годдзя СССР»). Па льготным крэдыце можна набыць таксама пральныя машыны (ЗАТ «Атлант», ААТ «Мінскі завод «Тэрмапласт», РУП «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава»), кухонныя машыны (адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Мінскі завод «Тэрмапласт», «Мінскі прыборабудаўнічы завод», «Гандальмаш» (г.Баранавічы), «Экран» (г.Барысаў). У пералік уключаны таксама ацяпляльныя катлы і электраводанагравальнікі беларускай вы-творчасці.

Iльготнае крэдытаванне прадугледжана і пры рэалізацыі дываноў і дывановых вырабаў, якія выпускаюцца адкрытымі акцыянернымі таварыствамі «Віцебскія дываны» і «Дываны Брэста», а таксама мэблі айчыннай вытворчасці, дрэваапрацоўчых станкоў.

Акрамя таго, малазабяспечаныя грамадзяне змогуць карыстацца льготнымі крэдытамі пры куплі міні-трактароў вытворчасці Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў і Смаргонскага агрэгатнага завода, мапедаў і матацыклаў (ААТ «Мотавела»), мотаблокаў (РУП «Смаргонскі агрэгатны завод»), прычэпаў (ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «Маз- Купава», ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Бабруйсксельмаш», ААТ «Спецаўта-тэхніка» (г.Бабруйск), РУП «Смаргонскі агрэгатны завод», РУВП «Беларускі аўтамабільны завод»).

У адпаведнасці з указам № 371 «Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні» малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі ў 2009-2010 гадах будуць прадастаўляцца крэдыты тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых на спажывецкія патрэбы для набыцця нехарчовых груп тавараў працяглага  выкарыстання. Функцыі па выдачы такіх крэдытаў ускладаюцца на “Беларусбанк”,  “Белаграпрамбанк», “Белінвестбанк” і “Белпрамбудбанк”. Права на атрыманне льготных спажывецкіх крэдытаў будуць   мець грама-дзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям”і, вылічаны за тры месяцы, якія папярэднічалі месяцу заключэння крэдытнага дагавора, не перасягае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям”і з чатырох чалавек (цяпер Вr163,8 тыс).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.