Для вырашэння стратэгічных задач

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас вясновай сесіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь  напрацавалі даволі значны аб”ём заканадаўчай базы. Аб аспектах знешняй палітыкі наша дэпутат Алена Аляксандраўна Новік ужо расказвала чытачам «НН». Сённяшняя размова – пра некаторыя  іншыя накірункі.

– Алена Аляксандраўна, сусветны фінансавы  крызіс прымушае прымаць  тыя ці іншыя меры для эканамічнай стабілізацыі, далейшага развіцця. Ці была засяроджана  на гэтым увага дэпутатаў?

– Важнейшай падзеяй сесіі стаў Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р.Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Гэта першы зварот кіраўніка дзяржавы да Парламента чацвёртага склікання, і пастаўленыя ў ім стратэгічныя задачы сталі арыенцірамі ва ўдасканаленні ўсіх накірункаў дзейнасці.

Асобую ўвагу дэпутаты ўдзялялі павышэнню якасці заканадаўчай работы, у тым ліку на стадыі падрыхтоўкі законапраектаў   да   іх  унясення   ў   Палату прадстаўнікоў.   Больш выніковымі стала вывучэнне правапрымяняльнай практыкі. Разгледжана 95 пытанняў. Прынята 35 законапраектаў у першым чытанні, 27 – у другім, 13 праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў. Разгледжана 9 часовых дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы.

Асноўныя намаганнні ў заканадаўчай сферы былі засяро-джаны на рашэнні пытанняў прававога забеспячэння эканамічнага развіцця. З мэтай умацавання   нацыянальнай   грашова-крэдытнай   сістэмы прыняты  папраўкі  ў Банкаўскі  кодэкс   і  ў  Закон  «Аб  валютным рэгуляванні і валютным кантролі», якія закліканы садзейнічаць росту інвестыцый і зберажэнняў. У шэраг  законаў унесены змяненні, якія накіраваны на рацыяналізацыю бюджэтных адносін, аптымізацыю дзяржаўных расходаў, упарадкаванне фінансавання бюджэтных арганізацый. Вызначаны больш эфектыўны парадак фарміравання і выкарыстання каштоўнасцей Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў, што дазволіць павялічыць даходы рэспубліканскага бюджэту ад выкарыстання і рэалізацыі каштоўнасцей фонду.

Важнае месца  займалі пытанні развіцця дзелавой   актыўнасці   суб”ектаў   гаспадарання.   Гэта   рашэнні   аб удасканаленні     прававога забеспячэння     дзейнасці     унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў, аб адмене некаторых норм і актаў заканадаўства па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі і спынення  дзейнасці   суб”ектаў   гаспадарання,   а  таксама  меры  па ўмацаванні айчынных вытворцаў і стварэнні ўмоў для інвестараў.

– У Год роднай зямлі шмат робіцца  па яе добраўпарадкаванні. Якія з”явіліся новыя напрацоўкі ў данай сферы?

– Неабходнасць   удасканалення   адносін   у   вобласці   аховы    і выкарыстання   зямель   патрабавала   карэкціроўкі  заканадаўства  аб зямлі. Пры гэтым асобая ўвага была ўдзелена  спрашчэнню       працэдуры       афармлення дакументаў, якія засведчваюць права на зямельныя ўчасткі. У кантэксце рашэння задач па лібералізацыі эканомікі неабходна адзначыць прынятыя ў першым чытанні законапраекты, накіраваныя на    ўхіленне    перашкод    у        сферы    грамадзянскага    абароту, упарадкаванне   праваадносін   маё-маснага   характару,   спрашчэнне працэдур   пры   правядзенні   дзяржаўнай   экалагічнай   экспертызы,  развіццё  электроннага дакументаабароту.

– А якія змены  чакаюць у сферы  дзяржаўнага будаўніцтва?

– Самым значымым, безумоўна, з”яўляецца прыняты ў першым чытанні  праект новага Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, які павышае ролю мясцовых органаў улады ў рашэнні задач комплекснага развіцця рэгіёнаў. Сярод яго важнейшых навацый – магчымасць аб”яднання Саветаў   дэпутатаў   розных   узроўняў   у   асацыяцыі   і   саюзы   для эфектыўнага    ажыццяўлення    сваіх    паўнамоцтваў.    Гэта    норма з”яўляецца     крокам    у     напрамку     гарманізацыі     нацыянальнага заканадаўства   з   палажэннямі   Еўрапейскай   хартыі   аб   мясцовым самакіраванні.

– Ахова здароўя і працы, адукацыя – гэтыя сацыяльна значныя пытанні хвалююць кожнага чалавека. Чым парадуеце нас?

– Прыярытэтным у сацыяльным блоку пытанняў было рашэнне праблем маладога пакалення. Прыняты ў першым чытанні праект Закона «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» закліканы не толькі замацаваць станоўчы вопыт, які накоплены ў гэтай сферы, але і зрабіць новы крок у павышэнні ролі моладзі ў грамадстве. Прадаўжалася работа па заканадаўчым забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян на працу, адукацыю, ахову здароўя. У вобласці аховы працы асноўная ўвага была ўдзелена пытанням зніжэння рызыкі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, пашырэння правоў работнікаў у рашэнні пытанняў, якія звязаны з забеспячэннем бяспечных умоў працы. Прынятыя змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы па пытаннях сацыяльнай абароны інва-лідаў замацоўваюць сістэму мер па інтэграцыі інвалідаў у грамадства і прадугледжваюць прывя-дзенне заканадаўства ў гэтай сферы ў адпаведнасць з нормамі міжнароднага права.

– Якія яшчэ пытанні разглядаліся дэпутатамі на сесіі?

– Прыняты законапраект, які накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйнага права нашых грамадзян свабодна пакідаць Рэспубліку Беларусь і бесперашкодна вяртацца назад. Вядзецца работа па ўдакладненні шэрагу прававых аспектаў знаходжання ў нашай краіне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

У цэнтры ўвагі знаходзіліся і пытанні ўмацавання нацыянальнай бяспекі. Прадаўжалася работа па заканадаўчым  забеспячэнні дзейнасці Узброеных Сіл, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Прыняты меры па ўмацаванні абароны дзяржаўных сакрэтаў і іншай тайны, якая ахоўваецца законам. Мэтанакіравана рашаліся задачы па барацьбе з карупцыяй, бюракратызмам, іншымі антыграмадскімі праяўленнямі. Вялікі рэзананс мела абмеркаванне такіх сацыяльных пагроз як п”янства, алкагалізм, наркаманія і таксікаманія.

Прынцыповае значэнне маюць рашэнні, якія накіраваны на гуманізацыю крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага і адміністрацыйнага заканадаўства. Неабходна назваць і праект Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на рэалізацыю прынцыпу судовай эканоміі, аператыўнасці судаводства, а таксама абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў судовага працэсу.

Актыўная работа праводзілася па развіцці міжнароднай дагаворна-прававой базы. Умацоў-ваючы сувязі з замежнымі калегамі як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фарматах, дэпутаты прынялі ўдзел больш чым у 70 мерапрыемствах. У планавым парадку развівалася супрацоўніцтва ў рамках Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці – ўдзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавору аб калектыўнай бяспецы.

Прадаўжаўся актыўны дыялог з Парламенцкай Асамблеяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, Міжпарламенцкай Асамблеяй          праваслаўя, парламенцкай          структурай Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.

Неабходна адзначыць рост дынамікі і пашырэнне геаграфіі двухбаковых адносін. Толькі за апошнія тры месяцы ў Палаце прадстаўнікоў прайшлі сустрэчы з парламентарыямі, палітыкамі, дыпламатамі і грамадскімі дзеячамі больш чым з 20 краін свету. Адбыліся візіты ў нашу краіну парламенцкіх дэлегацый Бахрэйна, В”етнама, Амана, Украіны, Францыі. З Бахрэйнам і В”етнамам падпісаны пагадненні аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

– Дзякую за размову.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.