Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Найбольшы ўраджай пшаніцы  збіраюць у гэтыя дні ў СВК «Грыцкевічы» (75,3ц/га) і РУП «Насенняводчы саўгас «Друцкаўшчызна» (73,1). Трыцікале — у «Друцкаўшчызне» (67,1 ц/га) і СВК «Гарадзея» (61,1). Ячменю — у СВК  «Агракамбінат Сноў» (63,6 ц/га).

* * *

У гаспадарках вядуць  сяўбу  паўкосных і пажніўных культур. У СВК «Юшавічы»  ўжо ёсць 168 га, у ААТ «Нясвіжскі райаграсервіс» — 100 га, у СВК «Лань-Нясвіж» — 50 га, «Нясвіжскія Астроўкі» —  28 га.

* * *

Пад сяўбу азімых збожжавых і зернебабовых на палях раёна на 4 жніўня ў глебу  было ўнесена 26789 т арганікі. Прыбаўка за апошні дзень склала 10966 тон.

18297 т унеслі  ў «Агракамбінаце Сноў», 3096 т — у СВК «Лань-Нясвіж», 2750 т —  у «Гарадзеі», 2646 т — у ЗАТ  «1 Мая».

* * *

Па стане на раніцу 4 жніўня  лушчэнне ржышча праведзена на 162 га: 110 —  у ЗАТ «1 Мая», 40 — у «Снове», 12 — у  сортавыпрабавальнай станцыі.

* * *

Пад сяўбу азімых у раёне заарана 417 га глебы: 157 — у «Снове», 60 — у «Росічы», 59 — у «1 Мая», 43 — у «Ганусава», 35 — у «Друцкаўшчызне», 30 — «Гарадзеі», 18 — «Нясвіжскіх Астроўках», 15 — у  СВК «17 верасня».

* * *

Лён выцераблены на 197 га. Да гэтай работы прыступілі льнозаводцы, а таксама ў «Новым жыцці» і «Гарадзеі».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.