Горкія, але карысныя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З пункту гледжання дыеталогіі, галоўнае не столькі смак ежы, колькі яе карысць…

Ранішняя кава – бадзёрасць на ўвесь дзень

Кава – мяккі псіхастымулятар. Яна паляпшае настрой, стварае адчуванне бадзёрасці і прыліву сілаў. Кафеін расшырае сасуды, узмацняючы кровазварот; павышае здольнасць арганізму вытрымліваць фізічныя нагрузкі, а таксама дабратворна ўздзейнічае на разумовыя здольнасці. Таму кубак чорнай кавы, выпіты раніцай пасля сну, ураз прывя-дзе ваш арганізм у стан “боегатоўнасці”.

Супрацьпаказанні: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы.

 

Чай – з гранатавым сіропам

Моцны чай дзейнічае як добры лекар пры расстройстве жывата, прычым нярэдка застаецца для хворага адзіным прадуктам харчавання. У яго можна дадаць чарнічнае варэнне або гранатавы сіроп – гэта паскорыць вырашэнне праблемы. Дарэчы, моцны  і салодкі гарачы чай з малаком – супрацьяддзе пры атручэннях. Акрамя таго, чай умацоўвае сценкі сасудаў і стабілізуе артэрыяльны ціск, садзейнічае рассмоктванню тромбаў, зніжае рызыку развіцця раку.

Але: моцны чай можа выклікаць арытмію і павышаць ціск.

 

Рэдзька ўзмацняе імунітэт

Яна змяшчае карысныя арганічныя кіслоты, мінеральныя солі, вітаміны, ферменты, фітанцыды, эфірны алей. Паляпшае абмен рэчываў, павышае імунітэт, садзейнічае страваванню, з”яўляецца прыродным аналагам антыбіётыку шырокага спектра дзеяння, выводзіць лішнюю вадкасць з арганізма.

Розныя часткі рэдзькі карысныя па-свойму. Бліжэйшыя да бац-віння 3-5 сантыметраў утрымліваюць больш за ўсё вітаміну С, але з-за павышанай жорсткасці яны патрабуюць смажання або адварвання. Сярэдзінка – самая цукрыстая і хрусткая. “Хвост” асабліва багаты на гарчычны алей, карысны для стрававання.

Супрацьпаказанні: захворванні страўнікава-кішачнага тракта, нырак.

 

Хрэн – супраць бактэрый

Як блізкі сваяк рэдзькі, валодае амаль тым жа наборам станоўчых якасцяў, да таго ж, аказвае моцнае бактэрыцыднае і антысептычнае дзеянне. Для лекавага эфекту рэкамендуецца ўжываць свежы корань (для смаку ў яго можна дадаваць лімонны сок).

Супрацьпаказанні: тыя ж, што і ў рэдзькі.

 

Гарчыца – для апетыту

Яшчэ адна сваячка, па сваім дзеянні амаль аналагічная рэдзьцы і хрэну. Насенне гарчыцы прымаюць унутр як сродак, які павышае апетыт, садзейнічае выдзяленню страўнікавага соку і лепшаму ператраўліванню ежы. Калі гарчыцу здрабніць і піць з падсалоджанай мёдам вадой, яна пазбаўляе ад пастаяннага смылення ў горле.

Супрацьпаказанні: тыя ж, што ў хрэну і рэдзькі.

 

Грэйпфрут – для стройнай фігуры

Грэйпфрут паляпшае апетыт, садзейнічае страваванню, актывізуе дзейнасць печані, змяшчае натуральныя спальвальнікі тлушчу. Акрамя таго, ён павышае эластычнасць крывяносных сасудаў, зніжае ўзровень халестэрыну, танізуе нервовую сістэму, канцэнтруе ўвагу, здымае стомленасць. Найбольшая доля карысных рэчываў змяшчаецца ў лупіне грэйпфрута і ўнутраных перагародках.

Супрацьпаказанні: сок грэйпфрута здольны скажаць дзеянне некаторых лекаў.

 

Піва – для стрававання

Чэшскія ўрачы сцвярджаюць, што ў  невялікай колькасці (не больш як адзін келіх у дзень) піва зніжае рызыку развіцця сардэчна-сасу-дзістых захворванняў, станоўча ўплывае на работу нырак, паляпшае страваванне і павышае ахоўныя сілы арганізма. Найбольш карысныя цёмныя гатункі напою.

 

Цёмны шакалад – для сэрца і сасудаў

Даказана, што цёмны шакалад перашка-джае звужэнню сасудаў, паляпшае цыркуляцыю крыві і зніжае верагоднасць утварэння тромбаў. Акрамя таго, кафеін і тэабрамін стымулююць працаздольнасць і творчую актыўнасць чалавека, дапамагаюць пры павышаных нагрузках.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.