На азімым кліне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На ўсёй плошчы ў 320 гектараў пасеялі ў СВК “Агракамбінат Сноў”  азімы рапс. Яго  папярэднікам, згодна з  севазваротам, з”яўляецца трыцікале.

Глебу пад рапс узаралі механізатары Валерый Краўцоў і Аляксандр Грынаш. На АКШ  падрыхтавалі яе да сяўбы Уладзімір Кастоўскі і Уладзімір Багіраў. Унесены ў дастатковай колькасці  мінеральныя  ўдабрэнні: фосфар – па 110 кг дзеючага рэчыва на гектар, калій – па 140 кг. З сеялкамі працавалі  Валянцін Заяц  і зноў жа  Аляксандр Грынаш.

Поўным ходам тут рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых збожжавых. Як расказаў “НН” галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Бабёр, ідзе ворыва, безадвальная апрацоўка, унясенне арга-нічных і мінеральных удабрэнняў.

* * *

На 25 жніўня ў гаспадарках  раёна пасеялі 1202 гектары  азі-мага рапсу. Акрамя “Снова”, найбольшую плошчу (157 га) ён займае ў РУП “Эксперыментальная база “Ганусава”, па 100  га – у “17 верасня”, “Сейлавічах”, “Буракаводчай”, “Росічы”.

Пад усе азімыя культуры  ў раёне заарана  6423 га глебы. На гэтую ж дату  летась было  5993. У тым ліку заарана: у СВК “Агракамбінат Сноў” – 1429 га,  у СВК “Лань-Нясвіж” – 600,  у ААТ “Новае жыццё” – 552 га. Найбольшая дзённая прыбаўка за 24 жніўня – 70  га – у ланскіх механізатараў. Па 52 га – у “Новым жыцці” і “1 Мая”.

За апошні дзень  пад азімую сяўбу ў гаспадарках унеслі 4775 тон арганічных угнаенняў. У тым ліку ў “Снове” – 1820 т, у “Гара-дзеі” – 1000 т.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.