На «вераснёўскіх» палях

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У СВК “17 верасня” Ігар Аглашэвіч працуе 10 гадоў і з першых  дзён зарэкамендаваў сябе  граматным,  кваліфікаваным спецыялістам. Напэўна, таму, што ён сапраўдны гаспадар  і клапоціцца аб выніках сваёй работы. І калі аднойчы ўзнікла пытанне, кім быць, ён доўга  не вагаўся і выбраў  для сябе працу на зямлі.

– Вельмі прыемна, калі вынікі  яе відавочныя, – гаворыць Ігар Аглашэвіч, – вельмі хочацца  стаць  сапраўдным  майстрам. А гэтага можна дабіцца  толькі самаадданай  працай.

Работы ў сельскай гаспадарцы заўсёды хапае – працаваць сапраўды даводзіцца  шмат. Асабліва  падчас уборачнай кампаніі, калі  пра выхадныя і адпачынак прыходзіцца  забыць.  Але механізатар добра ведае  галоўнае  правіла: як бы там ні было  – выконваць сваю работу якасна, нават калі гэта патрабуе вялікіх намаганняў.

Падчас уборкі  збожжавых  Ігар Аглашэвіч на сваім  “Лексіёне” намалаціў 1665 тон, а прыйдзе восень  – перасядзе на буракаўборачны  “Кляйнэ,” а потым зоймецца ўборкай  кукурузы.

– Ён  – старанны малады чалавек, – адзываецца  аб механізатары  галоўны аграном гаспадаркі А.Макарэвіч. – Да  любой справы  падыходзіць адказна і заўсёды выконвае  яе на “выдатна”. Сціплы, сумленны працаўнік. Яму не трэба  доўга тлумачыць, як выконваць  тое ці іншае даручэнне: усё разумее з паўслова. Такія працаўнікі – скарб  для гаспадаркі.

На здымку: старшы камбайнер  І.І.Аглашэвіч з камбайнерам В.Ч. Ратомскім.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.