НАВІНЫ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэм»ер міністр Беларусі Сяргей Сідорскі зрабіў рабочую паездку па Мінскай вобласці.

Кіраўнік урада пабываў на будуемай малочнатаварнай ферме «Жыцькава» сельгаспрадпрыемства «Стара-Барысаў» Барысаўскага  раёна. На прыкладзе гэтага аб»екта  абмеркавана  пытанне арганізацыі будаўніцтва малочнатаварных ферм у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ў адпаведнасці  з пастановай Савета Міністраў ад 10 кастрычніка 2008 года № 1502. Нагадаем, што  гэтай пастановай урад зацвердзіў  пералік  сельскагаспадарчых арганізацый, у якіх да канца 2009 года будзе ўзведзена 118 МТФ, аснашчаных сучасным даільным абсталяваннем. У адпаведнасці з указам № 332 ААТ «Белаграпрамбанк» выдзяляе крэдыты на будаўніцтва гэтых ферм на агульную суму Вr 1 трлн.

Галоўнымі ўмовамі пры выбары сельгасарганізацый, у якіх будуюцца малочнатаварныя фермы, з»яўляюцца на-дзейнае забеспячэнне кармавой  базы, наяўнасць  высокапрадуктыўнага дойнага статка і магчымасць яго папаўнення пасля завяршэння  будаўніцтва новай фермы. Сярэдні надой  на адну карову ў такім сучасным комплексе павінен скласці не менш як 6 тысяч кг малака ў год. У Мінскай вобласці  плануецца пабудаваць 22  малочнатаварныя фермы.

* * *

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у нашай вобласці на 3 жніўня склала 40,7 ц/га. Найбольшая — у Нясвіжскім раёне — 51,2 ц/га. Услед ідуць  Дзяржынскі (46,3 ц/га), Клецкі (46 ц/га), Капыльскі, Слуцкі, Мінскі (па 45 ц/га) раёны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.