НАВІНЫ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У абласной зводцы па ўраджайнасці збожжавых другое і трэцяе месца займаюць СВК “Лань-Нясвіж” (65,2 ц/га) і РУП “Насенняводчы саўгас “Друцкаўшчызна” (64,5). На першым  – ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна (65,7 ц/га). У сярэднім па вобласці гектар дае 40 ц/га.

«Дзеячы культуры – земляробам Міншчыны». Пад такім дэвізам  абласная арганізацыя “Беларускае таварыства “Веды”  сумесна  з абласнымі аддзяленнямі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і “Беларускі саюз журналістаў” у перыяд масавай уборкі ўраджаю арганізавалі і праводзяць творчую акцыю. Да хлебаробаў выязджае мастацка-музычны калектыў  “Веды”, якім кіруе народны  артыст Беларусі  кампазітар Эдуард Зарыцкі.

18 жніўня ў Палацы культуры Маладзечна адбудзецца канферэнцыя педагагічных работнікаў вобласці.

Больш  за   дзевяцьсот    удзельнікаў настаўніцкай нарады абмяркуюць дынамічнае развіццё сістэмы адукацыі, як аснову фарміравання канкурэнтаздольнай асобы, грамадзяніна і патрыёта. Акрамя таго, у рамках канферэнцыі пройдзе творчы паказ дасягненняў вучняў і педагогаў устаноў адукацыі вобласці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.