НАВІНЫ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня аблвыканкама Л.Ф.Крупец  уручыў гарадам Барысаву і Заслаўлю вымпелы “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай  Айчыннай вайны” і ганаровыя граматы, якімі  гарады былі  ўзнагароджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі 29 чэрвеня 2009 года. У гарадах адбыліся ўрачыстыя мітынгі.

– Сёння мы яшчэ раз  аддаём даніну глыбокай павагі мужнаму пакаленню пераможцаў і нізка схіляемся  перад святой памяццю воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, іх добраахвотных памочнікаў  з ліку мірных жыхароў, – сказаў Леанід Фёдаравіч, выступаючы перад прысутнымі.

Духоўна-асветніцкая  праграма “Сям”я – яднанне і любоў” – сумесны праект аблвыканкама і беларускай праваслаўнай царквы – працягвае сваё шэсце па рэгіёнах Міншчыны: пасля Слуцка, Жодзіна, Старых  Дарог і Салігорска  акцыя гасцявала ў Стоўбцах.

Па свайму ідэйнаму зместу духоўна-асветніцкая праграма  “Сям”я – яднанне і любоў” накіравана  на адраджэнне  хрысціянскіх сямейных традыцый, стварэнне духоўна моцнага і маральна здаровага  грамадства, на ўсталяванне  высокіх ідэалаў дабрыні, узаемадапамогі і спагады. І праводзіцца яна ў нашай вобласці  ў рамках падпісанага тры гады назад  аблвыканкамам  і экзархатам Беларускай  праваслаўнай  царквы пагаднення па рэалізацыі  “Праграмы мер па супрацоўніцтве  паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай  царквой  на 2006-2010 гады”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.