НАВІНЫ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мінаблавыканкам прыняў рашэнне «Аб тэрмінах збору ягад брусніц і журавін на тэрыторыі  Мінскай вобласці». Згодна з ім, устаноўлены тэрміны  нарыхтоўкі: брусніц – з 22 жніўня, журавін – з 12  верасня 2009 года. Кантроль за захаваннем тэрмінаў і правілаў  іх нарыхтоўкі, умоў і парадку  закупкі ў насельніцтва дзікарастучай  прадукцыі ўскладзены на Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб”яднанне і райвыканкамы.

Калектыву Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў  сёлета трэба нарыхтаваць  81 тысячу 920 тон збожжа. Як запэўніў дырэктар Віктар Аскерка, да адказнага перыяду нарыхтовак усе службы прадпрыемства падрыхтаваліся належным чынам, таму  цяпер прыёмка зерня вядзецца кругласутачна ў зладжаным рытме, згодна  з узгодненым  кіраўніцтвам усіх  12 раёнаў  сыра-віннай зоны графікам. На чатырох прыёмных пунктах за суткі разгружаецца  да 360 аўтамашын і прымаецца 4,5-5 тысяч тон зерня, хаця праектныя  магутнасці разлічаны  на прыёмку 3-х тысяч тон.

Навучальны год  для настаўнікаў Міншчыны пачаўся з абласной педагагічнай канферэнцыі, якая прайшла 18 жніўня ў Палацы культуры Маладзечна.

Падводзілі вынікі сваёй працы, вызначаліся з прыярытэтнымі мэтамі і задачамі адукацыйнай палітыкі на наступны навучальны год. У пасяджэнні  прынялі ўдзел каля 800 работнікаў  сістэмы адукацыі Міншчыны, старшыня Мінаблвыканкама Л.Ф.Крупец, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Б.В.Іваноў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.