Не дзявочае ўпрыгожванне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Праблема, звязаная з такой шкоднай звычкай,    як курэнне, з”явілася даўно.

Калі першапачаткова з экранаў тэлевізараў, з фотаздымкаў зорак Галівуда, ды і з простага жыцця мы назіралі за  мужчынамі, што кураць (успомніце, жанчына з цыгарэтай была рэдкай з”явай!), то цяпер усё часцей і часцей трапляеш на дзяўчат, якія ціхенька кураць каля крамы ці за грамадскімі прыбіральнямі. Таксама часта бачым жанчын з папяросай, а часам і з дзіцем у калясцы! I такі факт мяне вельмі абурае. Маладая дзяўчына павінна прывабліваць зграбнасцю, вытанчанасцю, а не цыгарэтным дымам.

У многіх краінах Еўропы актыўна прапагандуюць здаровы лад жыцця сярод  насельніцтва. Напрыклад, выдзяляюць частку рэстарана ці кафэ пад залу  “Для тых, хто  курыць”, а ў некаторых краінах наогул забараняюць курыць у грамадскіх памяшканнях. Не так даўно прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб тым, каб на кожнай пачцы цыгарэт былі пералічаны ўсе хваробы, якія можна атрымаць “у падарунак” за хуткацечнае задавальненне. А ў Грэцыі ўступіў у сілу закон, які забараняе курыць у бальніцах, грамадскіх памяшканнях і транспарце.

Згодна, адмовіцца ад звычкі вельмі цяжка. Маё меркаванне – лепш не пачынаць! Адна з маіх сябровак спрабавала кінуць курыць некалькі разоў, але, як яна сама кажа, смак цыгарэт атрымала разам з мацярынскім малаком (яе мама курыла падчас цяжарнасці). Так што, будучыя мамы, задумайцеся!

Таксама мне былі цікавымі меркаванні іншых. Вырашыла звярнуцца да інтэрнэта. Загарэлася жаданнем даведацца, як ставіцца да гэтай з”явы  моладзь з розных куткоў свету. Напачатку я меркавала, што іх думкі не супадуць з маімі. Аднак усе, каго  апытвала, выказаліся супраць курэння ўвогуле,  асабліва сярод дзяўчат.  Напрыклад, Анастасія з Канады напісала, што ніколі не курыла і не будзе. Яна сама цудоўна разумее, што гэта нашкодзіць яе здароўю, тым больш, як будучай маці.

Ведаю, многія дзяўчаты лічаць, што дама з цыгарэтай больш прываблівае процілеглы пол. Вось што пра гэта гавораць самі юнакі. Ягор з Расіі лічыць, што, калі ўжо дзяўчына курыць, то павінна кампенсаваць гэтую звычку заняткамі спортам. Жэня з Літвы да гэтага ставіцца катэгарычна. Сам не курыць і сваю дзяўчыну, якая праяўляла слабасць перад цыгарэтай, адвучыў. Наталля з Украіны выбрала нейтральную пазіцыю. “Мне ўсё роўна! Хто курыць, а хто – не,  – піша яна, – гэта іх выбар, іх здароўе, іх жыццё. І я ніяк на гэта не паўплываю, але сама не куру”.

Я ж за некурэнне сярод усіх, а ў асаблівасці – дзяўчат і жанчын!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.