«Пагаспадарыла»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Спякота неймаверная, градусаў за трыццаць. Пасажыры міжгародняга аўтобуса  стаічна вытрымліваюць яе – ехаць то трэба. У салоне адчынены люкі, форткі бакавых вокан.

На прыпынку ў адной з вёсак зайшлі новыя спадарожніцы. Адна з жанчын адразу ж  кінулася зачыняць заднія форткі – проста перад носам у тых, хто сядзеў  каля іх і адчыняў яшчэ ў пачатку шляху (ехалі ўжо болей за гадзіну).

–       А то скразняк, – патлумачыла дзелавіта.

Ёй паспрабаваў запярэчыць малады чалавек:

–       Вы сядзьце наперадзе, там форткі зачынены, і скразняку не будзе.

–       А вам люка хопіць,- абарвала яго “гаспадыня”. І толькі пасля гэтага ўладкавалася на сядзенні.

У салоне павісла цягучая духата. Але адчыняць акно зноў, нарывацца на  спрэчку нікому не хацелася.  Паўсміхаліся, як над блазнотай, паціснулі  здзіўлена плячыма. І вырашылі перацярпець – да канца  дарогі, хвілін дваццаць. Толькі ад такой бесцырымоннасці  застаўся непрыемны асадак:  меркаванне двух дзесяткаў пасажыраў аўтобуса  тую жанчыну ніяк не цікавіла. А магла  б і спытацца…

 

Самаабслугоўванне?

Маладая дзяўчына падышла да прылаўка, з якога на вуліцы гандлююць гароднінай і фруктамі.

–       Дайце, калі ласка, паўкілаграма морквы.

–       Накладвайце, – прапанавала прадавец.

–       Як?! – сумелася пакупніца і па-глядзела на свае  пазногці з прыгожымі “французскім” манікюрам. – Ды  я і не ведаю, колькі штук пакласці.

– Вось колькі выбераце,  столькі і ўзважу, – пачулася ў адказ.

Дзяўчына пачала накладваць моркву.

Праўда, пасля гэтага ёй ужо немагчыма было з”есці марожанае, хоць вельмі хацелася гарачым днём – рукі пасля морквы былі не вельмі  чыстымі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.