Пакланіся каласку да зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння – прыгожым, багатым  жнівеньскім днём   адзначае свой дзень нараджэння Мікалай Аляксандравіч Салавей, старшыня СВК “Гарадзея”. А сёлета – яшчэ  і юбілей. 50-годдзе.

Напэўна, сімвалічна, што чалавек, які нарадзіўся ў такі цудоўны, можна сказаць нават – раскошны для зямлі час, прысвяціў ёй усяго сябе без астатку.

Налітыя зала-цістыя каласы цяжка кладуцца на далонь. Увесь дзень напоўнены размераным гулам збожжаўборачных камбайнаў. Засекі гаспадаркі поўняцца бурштынам зерня.  Птушкі дружнымі чародамі  пералятаюць над іржышчам. Ля дарогі  сарамліва чырванеюць рабіны…

Гэта – жнівень. Вянец хлебаробскай справы. Гэта – штодзённыя і штогадзінныя  клопаты кіраўніка, гаспадара зямлі. Яго, Мікалая Аляксандравіча, турботы.

Сімвалічна і тое, што  сялянскі сын, а нарадзіўся Мікалай Салавей у вёсцы Амлынцы, выбраў сабе іменна такую жыццёвую дарогу – пайшоў працаваць у сельскую гаспадарку, каб сваёй энергічнасцю, настойлівасцю, сваімі ведамі і вопытам спрыяць павышэнню  ўрадлівасці палёў і прадуктыўнасці  жывёлы, паляпшэнню дабрабыту людзей, разам з якімі ён побач – дзень у дзень, у радасці і ў хвіліны трывог і нягод.

Пасля заканчэння Беларускай  сельскагаспадарчай акадэміі ён адразу  пачаў працаваць на Нясвіжчыне. Майстар вытворчага навучання, начальнік мехатрада райсельгастэхнікі, галоўны інжынер  калгаса “Запаветы Леніна” (цяпер  ЗАТ “Росіч”), намеснік старшыні агракамбіната “Сноў” і калгаса імя Дзяржынскага (цяпер СВК “Нясвіжскія Астроўкі”), з ліпеня 1998 года – старшыня СВК “Гарадзея”. Такія вехі яго працоўнага шляху. У 2004 годзе ўклад М.А.Салаўя ў агульную справу павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці быў адзначаны ордэнам Пашаны.

Старэйшы сын у сям”і Салавей, Аляксандр, будзе, як мама, урачом.  Але некалькі сезонаў запар ён працаваў падчас жніва  памочнікам камбайнера ў “Гарадзеі”. Цяпер ужо другі сезон на сушылцы КЗС-30  перапрацоўвае зерне разам з іншымі рабочымі малодшы сын Яўген, старшакласнік. А калі ён быў меншы, збіраў каласкі па ржышчы на калгасным полі. Бацька вучыць сыноў цаніць хлеб, паважаць працу хлебароба.

На здымку: Мікалай Аляксандравіч Салавей з сынам Яўгенам  падчас жніва-2009.

Уважаемый

Николай Александрович СОЛОВЕЙ!

Сердечно поздравляем Вас  с замечательной датой –  50-летием со дня рождения!

Знаем и ценим Вас  как принципиального руководителя, неутомимого труженика,  замечательного человека.  Обаяние и неординарность Вашей личности накладывают отпечаток на всю Вашу  трудовую  деятельность,  на  общие  производственные результаты, на позитивный имидж нашего коллектива в целом.

Мы желаем Вам здоровья и долголетия, производственных успехов, семейного благополучия –  всего, что составляет смысл человеческого бытия.

Счастья Вам и процветания!

Коллектив СПК «Городея».

САЛАЎЮ

Мікалаю Аляксандравічу,

старшыні СВК “Гарадзея”

Паважаны Мікалай Аляксандравіч! Ад калектыву рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны”  прыміце самыя цёплыя  віншаванні з нагоды юбілею. Сардэчна жадаем Вам заўсёды заставацца такім  няўрымслівым, энергічным, працалюбівым. Няхай Вам і далей пакараюцца новыя вяршыні, а за імі адкрываюцца яшчэ больш прывабныя далягляды.

Жадаем шчасця, сонца і дабра,

Здароўя, бо яно – усяму аснова,

Натхнення для стваральных творчых спраў,

Каб новы дзень быў днём здзяйсненняў новых.

Уважаемый

Николай Александрович

СОЛОВЕЙ!

От всей души поздравляем Вас с прекрасным юбилеем! В этот день примите наши пожелания крепкого здоровья, отличного настроения, семейного уюта и тепла, счастья и благополучия, стабильности и процветания в делах.

Пусть этот день запомнится надолго,

Запомнятся все теплые слова.

Большого счастья, крепкого здоровья

Желаем мы на долгие года.

Желаем Вам в работе вдохновенья,

В кругу семьи – любви и доброты,

Среди коллег – тепла и понимания,

А в личной жизни –  сбывшейся мечты!

С уважением

ООО «АгроДело».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.