Паважаныя калегі, дарагія навучэнцы, шаноўныя бацькі!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1 верасня – Дзень ведаў, свята, напоўненае надзеямі на будучыя перамогі, здзяйсненні і адкрыцці. Гэта наша агульнае свята, таму што жыццёвы шлях кожнага з нас у многім вызначаецца школьнымі гадамі, любімымі настаўнікамі, вернымі сябрамі, якіх мы набываем у дзяцінстве і юнацтве на ўсё жыццё. Якіх бы вышынь ні дасягаў чалавек, шлях да іх пачынаецца ў школе. I па гэтай няпростай, але цікавай сцяжынцы дапамагаюць прайсці настаўнікі. Слова Настаўнік усюды вымаўляецца з вялікім гонарам і павагай. Нашы педагогі былі і застаюцца носьбітамі высокай адукаванасці і культуры. Менавіта вы дапамагаеце раскрываць юным талентам іх дараванні, фарміруеце і памнажаеце інтэлект грамадства, надаяце навучанню духоўнасць, напаўняеце жыццёвы шлях кожнага вучня сэнсам.

Паважаныя калегі! Прыміце словы ўдзячнасці за руплівую і бескарыслівую працу, за вашу настаўніцкую вытрымку, мудрасць і педагагічны талент.

Дарагія вучні! Вам, сённяшнім школьнікам, наканавана ўпісаць новыя старонкі ў гісторыю свайго раёна, унесці свой уклад у яго развіццё. Жадаю вам мэтанакіраванасці ў авалоданні галоўнай скарбніцай чалавецтва – ведамі, натхнення і заўзятасці. Няхай будзе плённым і цікавым падарожжа ў краіну пазнання.

Шаноўныя бацькі! Будзьце ўважлівымі да сваіх дзяцей, паважайце іх інтарэсы, беражыце і вучыце берагчы здароўе.

Няхай Дзень ведаў для ўсіх нас стане днём вялікіх надзей, а новы вучэбны год будзе адзначаны радасцю і добрым настроем! Здароўя і дабрабыту, міру і дабра, цяпла і ўтульнасці ў вашых сем”ях.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.