Перэгрынацыя абраза і рэліквій

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжы ў касцёле Божага Цела ўстаноўлены новы абраз – Езуса Міласэрнага – арыгінал якога ўшаноўваецца ў Санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Вільні. Перэгрынацыя яго і рэліквій Благаслаўлёнага ксяндза Міхаіла Сапоцькі  ўрачыста адбылася ў ліпені гэтага года.

– Бог як міласэрны Айцец  паўстае перад намі з першых старонак Святога Пісання. Пасля грэшнага падзення першых людзей  ён абяцае чалавеку дапамогу і паступова яе рэалізуе. Гэта дапамога – сведчанне пастаяннай апекі Божай Міласэрнасці, якая гарантуе  не толькі поспех і зямныя  даброты, а перш за ўсё духоўныя дары і збаўленне, якое павінна стаць лёсам для ўсіх людзей, – менавіта так пачаў свой аповед  ксёндз Пётр пра абраз Езуса Міласэрнага, які ўстаноўлены ў касцеле Божага Цела ў Нясвіжы.  Абраз дастаўлены разам з благаслаўлёным абразам Міхаіла Сапоцькі, апосталам Божай Міласэрнасці,  які быў спаведнікам і духоўным кіраўніком святой Фаустыны Кавальскай. Менавіта пад уплывам яе аб”яўленняў і візій распачалося  апостальства праўды і культу Божай Міласэрнасці. Гэтай справе Міхаіл Сапоцька прысвяціў  усё сваё жыццё.

Абраз Езуса Міласэрнага быў намаляваны згодна з візіяй Фаустыны адным з лепшых мастакоў у Кракаве. Па некаторых звестках аднойчы Фаустына прыйшла ў майстэрню да мастака і расплакалася з-за таго, што ніхто не можа адлюстраваць усёй прыгажосці, на што ў візіі Бог  растлумачыў: “Галоўнае не тое, як я  выглядаю, а тое, што людзі, дзякуючы іконе, цалкам давяраюцца не абразу, а мне, Богу. Галоўнае, каб людзі паверылі ў маю міласэрнасць…”

Абраз Езуса Міласэрнага мае вялікае  багаслоўскае значэнне. На першым плане  не сам Хрыстос, а яго крок да кожнага чалавека. Промні чырвонага колеру – яго кроў збавення для людзей, белага – вада, якая нас ачышчае, – працягвае свой  аповед ксёндз Пётр. – У Хрыста твар не суровы, а лагодны, з усмешкай. Сваёй паднятай рукой ён нас усіх благаслаўляе.

З красавіка (тыдзень пасля Пасхі)  абраз вандраваў па Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзіі каталіцкага касцёла на Беларусі. Гэты год  быў аб”яўлены годам Міласэрнасці Божай, і ікона пабывала ва ўсіх парафіях – касцёлах і капліцах. У Нясвіж яна прыбыла з Маладзечна. Пазней шлях  перэгрынацыі  ляжаў у Сейлавічы, а адтуль – у Барысаў. Зараз абраз  знаходзіцца ў Мінску ў Чырвоным  Касцёле. У канцы жніўня запланавана ўрачыстасць (святая імша) на заканчэнне перэгрынацыі ў дыяцэзіі.

Копія абраза Хрыста Міласэрнага, асвечаная самім біскупам з малітвай і просьбай аб дапамозе ўсім, сёння знаходзіцца ў Нясвіжы.  З верасня ікона будзе вандраваць па Нясвіжскай парафіі з дома ў дом.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.