ПЕРШЫЯ Ў РАЁНЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Стомленыя, запыленыя вярталіся  на трактарны стан СВК “Нясвіжскія Астроўкі” камбайны. Уборка збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарцы скончана ў аўторак на 1342-гектарнай плошчы.

– Не падвяла ні тэхніка, ні людзі, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі А.Я.Грох. – Імкнуліся выкарыстаць  кожную пагодлівую  хвіліну.

З асабістай цеплынёй гаварыў ён пра людзей, якія рыхтавалі глебу пад ураджай. Гэта – Аляксандр Сукала, Валерый Кішко, Уладзімір Жэрка, Сяргей Залатар, Аляксандр Чыркун, Аляксандр Ражкоў, Мікалай Кішко, Аляксандр Горбель, пра камбайнераў, якія, не шкадуючы  сіл і энергіі, працавалі з рання да змяркання на збожжавых нівах.

– Зладжана працавалі дзве “Мегі-360”. Больш за 1500 тон збожжа новага ўраджаю намалацілі  Алег Жэрка і Аляксандр Чыркун, – працягвае Аляксей Яраслававіч. – Асаблівай пахвалы заслугоў-вае экіпаж Аляксандра Сукалы.

Дарэчы, сам механізатар на збожжаўборачнай машыне  працуе першы сезон.

– Ведаеце, навічком сябе ў гэтай  справе не адчуваю, механізатарскі стаж складае ўжо  дзесяткі гадоў, – гаворыць Аляксандр  Пятровіч. – Калісьці  быў памочнікам  камбайнера. Навыкі  засталіся. Цяпер сам ля штурвала. Быць лідэрам – не галоўнае. Важна быць прыкладам для іншых. У гэтым і ёсць сэнс жыцця. І калі б перада мною зноў паўстаў выбар прафесіі – я   зноў абраў бы нялёгкую працу хлебароба. Прыкіпеў душой да зямлі. Цягне  яна мяне. Таму і праца ў радасць.

Рупны, працавіты,  любіць тэхніку – так характарызуюць механізатара ў гаспадарцы.

– Добра спрацавалі і  экіпажы  Валерыя Кішко, Леаніда Яцкевіча, Віктара Яцкевіча,  Канстанціна Ройкі, Уладзіміра Жэркі,  якія, не  шкадуючы сіл, змагаліся за ўраджай гэтага года, – працягвае галоўны аграном.

– Як ніколі стараліся вадзіцелі Яўгеній Чыжэўскі, Раман Баранаў, Генадзій Гецман, Міхаіл Чыркун, Віталій Пашкевіч, Віталій Куган, Уладзімір Куган, Леанід Бука, Віктар Бука, Мікалай Зелянеўскі, Барыс Горбель, Леанід Майсейчык. Менавіта яны,  адвозячы зерне новага ўраджаю, забяспечвалі бесперабойную работу камбайнераў. Варта адзначыць людзей, якія  былі задзей-нічаны на збожжасушыльнай гаспадарцы – Валерыя Мартышына, Сяргея Куніка, Віктара Тарабеша, Дзмітрыя Куніка, Андрэя Бруя, Леаніда  Акулава, Аляксандра Ліхадзіеўскага, Віктара  Рыбалтоўскага, Алега Абрамовіча.

Ураджай у гэтым годзе, нягледзячы на тое, што надвор”е дыктавала свае ўмовы, выдаўся неблагі – валавы збор дасягнуў 6802 тоны пры ўраджайнасці 50,7 ц/га.

На думку  галоўнага агранома, добрых паказчыкаў дабіліся дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго працоўнага калектыву. Адначасова з уборкай прадавалі зерне дзяржаве. На Гарадзейскае збожжапрыёмнае  прадпрыемства адпраўлена 600 тон  харчовай пшаніцы, на Хотаўскі спіртавы завод – 80 тон трыцікале і 20 – жыта, 175 тон піваваранага ячменю – на  ААТ “Крыніца”.

Няма часу для адпачынку хлебаробам. Пасля ўборкі пачынаецца клопат пра ўраджай будучы. Механізатары Уладзімір Жэрка, Аляксандр Ражкоў прыступілі да ўнясення арганічных угнаенняў. Услед механізатары Аляксандр Сукала і  Валерый Кішко вядуць ворыва глебы. Аляксандр Горбель уносіць мінералку.

На здымках: 1. Галоўны аграном СВК ” Нясвіжскія Астроўкі” Аляксей Грох. 2. Вадзіцель Яўгеній Чыжэўскі. 3. Экіпаж збожжаўборачнага камбайна ” Мега – 360″ Аляксандр Сукала і    Іван Бабіч (справа налева).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.