«Прырода Міншчыны»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зараз у Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць аўтарская выстава фотамастака М.Ю.Калініна “Прырода Міншчыны”, прысвечаная Году роднай зямлі.

Міхаіл Юр”евіч – асоба таленавітая і шматгранная. Ён – дырэктар РУП “Цэнтральны навукова-даследчы інстытут  комплекснага даследавання  водных рэсурсаў”. Яго навуковыя працы вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за межамі. Любоў да прыроды Міхаіла Юр”евіча знайшла ўвасабленне і ў яго хобі – фатаграфіі. Выставы фотамастака праводзяцца ў рамках усіх рэспубліканскіх экалагічных і водных  форумаў. М.Ю.Калінін  не прафесіянальны фатограф, але даўно стаў прызнаным майстрам аб”ектыва.

На выставе ў Нясвіжы прадстаўлена 86 работ. У асноўным гэта  маляўнічыя пейзажы возера Нарач, краявіды Мя-дзельшчыны. Ёсць таксама і фотаздымкі  з архітэктурнымі помнікамі, у тым ліку і Нясвіжчыны.

Правядзенне выставы стала магчыма, дзякуючы  раённай інспекцыі  прыродных  рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яе начальніку М.М.Чычко.

Пазнаёміцца з работамі  фотамастака несвіжане змогуць на працягу верасня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.