СТРАТЭГІЧНЫ САЮЗНІК.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв”ю тэлепраграме «Формула ўлады» – сумеснаму праекту расійскага інфармацыйнага агенцтва IТАР-ТАСС і тэлеканала «Расія».

Ацэньваючы сучасны стан беларуска-расійскіх адносінаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца на-дзейным саюзнікам Расіі. Аднак ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў Расіі няма аб”ектыўнай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.

«Палітычная эліта Расіі абсалютна не ведае, што адбываецца ў Беларусі. Вось яны прачытаюць у гадкіх газетах, дзе заказных артыкулаў хапае, дзе многія ненавідзяць Беларусь, і гавораць, што Беларусь пайшла на Захад, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Дык вы ж разбярыцеся па афіцыйных каналах, вы ў мяне спытайце, куды мы пайшлі: на Захад, на Усход… Яны не ведаюць, што адбываецца тут».

Прэзідэнт таксама адзначыў, што не разумее насцярожанасці ў Расіі наконт таго, што Беларусь апошнім часам выбудоўвае адносіны з Еўропай. «Чаму кіраўніцтва Расіі так страшна ўспрымае, што мы пачалі размову з Еўропай?» – спытаў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Мы 45 працэнтаў гандлюем з Еўропай – мільярды долараў. Я павінен гэта  палітычна забяспечваць? Мы ж адмахнуцца ад гэтага не можам. Таму я забяспечваю ў знешняй палітыцы, дыпламатычна, нашы эканамічныя інтарэсы», – сказаў Прэзідэнт. «Помніце, што адзіны надзейны саюзнік у вас застаўся – гэта Беларусь, стратэгічны саюзнік на стратэгічным напрамку. Так было заўсёды», – заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.