Створаны каардынацыйны савет

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў райвыканкаме адбылося  арганізацыйнае пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб”яднанняў, якія  ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна.

Падчас пасяджэння разглядаліся пытанні аб стварэнні  каардынацыйнага савета,  зацвярджэнні яго  Палажэння, а таксама аб планах  работы да канца 2009 года, выбарах   кіраўніка  савета. Старшыня раённай арга-нізацыі “Камуністычная партыя Беларусі” В.К.Раманчук, старшыня раённай арганізацыі “Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці”  А.В.Мяленька, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Сільвановіч, старшыня раённай  арганізацыі  ветэранаў вайны і працы Г.В.Пашкоўскі і астатнія прадстаўнікі  11 грамадскіх аб”яднанняў, якія дзейнічаюць у раёне, аднагалосна  прагаласавалі па ўсіх пытаннях.  Старшынёй каардынацыйнага  савета выбраны Пётр  Аляксандравіч Гапановіч, які ўзначальвае Нясвіжскую раённую арганізацыю рэспубліканскага  грамадскага аб”яднання “Белая Русь”, адказны сакратар  ДГА “Беларускае таварыства “Веды”.

Пасяджэнне праходзіла  пры арганізацыі аддзела ідэалагічнай  работы райвыканкама.

На фота:  ідзе пасяджэнне.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.