«Трэба любіць сваю справу…»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Руслан Генадзьевіч Чарняк працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў” вадзіцелем параў-нальна нядоўга, толькі з лістапада мінулага года.  Да жніва ён развозіў па гандлёвых кропках  прадукцыю, што выпускаецца ў гаспадарцы. З першых дзён уборачнай  кампаніі – побач з камбайнамі. Адвозіў зерне. На сваім МАЗе  дастаўляў яго на ток за дзень не менш за 150 тон. Руслан  займае  другое месца ў гаспадарцы на адвозцы  ад камбайнаў сярод маладых вадзіцеляў, усяго перавёз 1476,5 тоны збожжа.

– Прызнацца шчыра, – гаворыць Руслан Генадзьевіч, – мне вельмі прыемна, што дазволілі прыняць непасрэдны ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Напачатку было складана, а потым  прывык. Працаваць прыходзілася з 6 гадзін раніцы і да 12 вечара. Сілы надавала тое, што ты  адвозіш з палёў наша багацце – хлеб.  Вельмі прыемна  бачыць вынікі сваёй работы. Ды і нельга нам, моладзі, адставаць ад сваіх старэйшых таварышаў.

А на маё пытанне, у чым жа сакрэт поспеху, Р.Г.Чарняк адказаў, што проста  неабходна любіць справу, якой займаешся, тэхніку, на якой працуеш.

На здымку: першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сільвановіч віншуе Генадзя Чарняка з добрымі паказчыкамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.