У КРАІНЕ І ЗА МЯЖОЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Нефармальны саміт праходзіў у кыргызскім горадзе Чалпон-Ата на паўночным беразе возера Ісык-Куль.

Кіраўнікі  дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў дзейнасці АДКБ. У іх ліку — фарміраванне скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі  дзяржаў — членаў АДКБ, стварэнне пастаянна дзеючага цэнтра для правядзення маладзёжных збораў ваенна-спартыўных арганізацый дзяржаў — членаў АДКБ.

Беларусь разглядае АДКБ у якасці аднаго з ключавых элементаў забеспячэння  нацыянальнай бяспекі. Беларускі  бок падтрымлівае  неабходнасць пашырэння ўзаемадзеяння АДКБ з іншымі  міжнароднымі арганізацыямі — ААН, АБСЕ, СНД, ЕўрАзЭС. Беларусь таксама  выступае  за развіццё супрацоўніцтва Арганізацыі  з Еўрапейскім Саюзам у такіх галінах, як барацьба з наркатрафікам, процідзеянне незаконнай міграцыі.

 

Зацверджаны  новыя бюджэты пражытковага мінімуму ў цэнах  чэрвеня. З 1 жніўня па 31 кастрычніка сярэдні БПМ будзе складаць 249410 рублёў. І менавіта такім стане ў гэты час «гранічны даход» на чалавека ў месяц, які дазволіць атрымліваць  штомесячную адрасную  сацыяльную дапамогу.

Пры гэтым у сувязі са змяненнямі БПМ будуць пераразлічаныя  памеры дзіцячых дапамог. У прыватнасці,  памер  аднаразовай дапамогі пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 1 млн. 247 тыс., другога і наступнага дзяцей — 1 млн. 745,8 тыс., а  аднаразовай  заахвочвальнай дапамогі жанчыне, якая стала на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — 249,4 тыс.рублёў. Адначасова памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце  да 3 гадоў будзе адпавядаць 199530, а на дзяцей ва ўрозце больш за 3 гады — 74820 рублёў. Пры гэтым варта нагадаць: дапамогі на дзяцей ва ўзросце больш за тры гады выплачваюцца ў залежнасці ад даходу бацькоў.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня адбудзецца  індэксацыя мінімальных працоўных, сацыяльных пенсій, а таксама надбавак і павышэнняў.

 

Міжнародны валютны фонд ацаніў выдаткі дзяржаў свету на барацьбу з крызісам амаль у 11 трыльёнаў долараў.

Так, развітыя краіны ўжо выдаткавалі фінансаваму сектару 9,2 трыльёна долараў, а краіны, якія развіваюцца, — 1,6 трыльёна. МВФ чакае, што частку гэтых сродкаў улады змогуць вярнуць пасля пераадолення крызісу, аднак у многіх краінах  варта чакаць павелічэння бюджэтнага дэфіцыту ў гэтым годзе. Так, у ЗША, паводле меркавання фонду, дэфіцыт бюджэту стане самым вялікім сярод краін «Вялікай дваццаткі» (G 20) і дасягне 13,5 працэнта ВУП. У Вялікабрытаніі дэфіцыт бюджэту чакаецца на ўзроўні 11,6 працэнта ВУП, у Японіі — 10,3, а ў Расіі — 5,5 працэнта ВУП.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.