У КРАІНЕ І ЗА МЯЖОЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 жніўня выдаў Дэкрэт № 10 “Аб стварэнні дадатковых  умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Дакументам устанаўліваюцца як для беларускіх, так і для замежных інвестараў правілы, якія аблягчаюць пачатак рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь. Замацоўваецца таксама адказнасць інвестараў за выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў.

 

Паводле звестак  маніторынгу, з 30 ліпеня па 5 жніўня  валаўтваральныя прадпрыемствы Мінска вырабілі прадукцыі на 150 млрд. рублёў. Найбольшы рост  адзначаны на аўтамабільным, трактарным заводах і заводзе колавых цягачоў. Запасы на 5 жніўня ў параўнанні з 30 ліпеня скараціліся  на 7,2 млрд. рублёў. Станоўчая дынаміка назіраецца па наступных таварных пазіцыях: грузавыя аўтамабілі – 82 адзінкі, аўтобусы – 11, прычэпы і паўпрычэпы – 57, трактары – 157, рухавікі – 288, пагрузчыкі – 15, халадзільнікі і маразільнікі – 13389 адзінак, пральныя машыны – 640.

 

Архівы Радзівілаў і Нясвіжская калекцыя кніг увайшлі ў лік 35 “навічкоў” рэгістра ЮНЕСКА “Памяць свету”. Цяпер яны знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і ў Фінляндыі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне. Гэта калекцыя стваралася з XV па ХХ стагоддзе сям”ёй Радзівілаў – адным з самых вядомых арыстакратычных родаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Многія яго прадстаўнікі  займалі высокія  дзяржаўныя  пасады і ігралі важную ролю ў гісторыі Прусіі, Расійскай Імперыі і Польшчы. Архівы Радзівілаў, па сутнасці, з”яўляліся афіцыйнымі архівамі ВКЛ. У іх захаваліся як дзяржаўныя дакументы і дагаворы, так і  прыватная перапіска Радзівілаў.

 

Цэнтральная рада яўрэяў Германіі здзейсніла беспрэцэдэнтны крок, падтрымаўшы прапанову аб перавыданні аўтабіяграфічнага маніфеста Адольфа Гітлера «Mein Kampf», забароненага ў краіне пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

«Мела б сэнс і было б важна апублікаваць выданне «Mein Kampf»  з акадэмічнымі каментарыямі», – заявіў генеральны сакратар галоўнай яўрэйскай арганізацыі Германіі Стэфан Крамэр, адзначаючы, што навуковае выданне павінна праінфармаваць будучыя пакаленні аб жахах нацызму.

Аднак урад Баварыі, які валодае аўтарскімі правамі на аўтабіяграфію Гітлера, выступае супраць гэтай ідэі, піша The independent. «Мы не будзем адмяняць гэтую забарону, бо гэта можа паспрыяць ультраправым», – сказаў прэс-сакратар баварскага ўрада.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.