У КРАІНЕ І ЗА МЯЖОЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць вывучэнне замежных моў у навучальных установах Беларусі.

Аб гэтым і іншых пытаннях ішла размова 17 жніўня ў час даклада кіраўніку дзяржавы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова. Міністр адзначыў, што ў агульнаадукацыйных школах завершаны пераход на 11-гадовую сістэму адукацыі. Як паказалі вынікі выпускных і ўступных экзаменаў, у школах створаны неабходныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі.

Аляксандр  Лукашэнка паставіў перад Міністэрствам адукацыі задачу забяспечыць высокі ўзровень адукацыі на ўсіх этапах: у агульнаадукацыйнай школе, прафтэхвучылішчы, тэхнікуме, каледжы, універсітэце. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць больш актыўнага выкарыстання ў вучэбным працэсе новых тэхналогій, а таксама забеспячэння высокай якасці навучальных дапаможнікаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным з улікам сучасных патрабаванняў актывізаваць работу па вывучэнні замежных моў.

 

У Беларусі спрошчаны парадак вылічэння экалагічнага падатку. Прэзідэнт Беларусі 14 жніўня падпісаў адпаведны Указ № 421, якім унесены дапаўненні і змяненні ва Указ ад 7 мая 2007 г. № 215 “Аб стаўках падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) і некаторых пытаннях яго спагнання”.

 

Нямецкі прафсаюз паліцэйскіх запатрабаваў ад уладаў вылучыць больш людзей для барацьбы са злачыннасцю ў інтэрнэце. Паводле слоў старшыні прафсаюза Райнера Вента, інтэрнэт можа лічыцца “самым вялікім месцам злачынства ў свеце” і пакідаць яго без нагляду нельга.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.