Увайсці ў свет кнігі разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сучаснае жыццё складанае – дэфіцыт вольнага часу і няўменне арганізаваць  яго, тэлебачанне, камп”ютар ствараюць мноства праблем  для цяперашняй сям”і, самай вострай з якіх з”яўляецца адсутнасць паразумення, духоўнай  блізкасці з дзецьмі. Нараўне са шматлікімі арга-нізацыямі, якія займаюцца ўмацаваннем сям”і і аказаннем ёй дапамогі, асаблівую значнасць набывае  работа бібліятэк.

Кніга – аснова  духоўнага адзінства, паразумення паміж бацькамі і дзецьмі, паміж пакаленнямі. Без чытання няма адукаванасці, культуры развіцця. Таму далучэнне да яго – першачарговая задача. Адкрыццё ў Нясвіжы новай прасторнай раённай бібліятэкі  паспрыяла прыходу ў яе сцены не толькі особных чытачоў, але і цэлых сем”яў. Сумесны выбар кнігі, наведванне мерапрыемстваў ствараюць аптымальныя ўмовы  для зносін бацькоў і дзяцей.

Не першы год у бібліятэках вядзецца мэтанакіраваная  работа па рэалізацыі праграмы “Дзеці. Сям”я. Кніга”. Асноўная  яе мэта – пашырэнне сферы супрацоўніцтва бібліятэкі і сям”і ў напрамку стварэння ўмоў для актыўнага ўдзелу дзяцей у развіцці ўласных магчымасцяў.

У бібліятэках Нясвіжскай ЦБС праходзяць  мерапрыемствы рознага накірунку: тэматычны вечар “Всё начинается с семьи” (Сейлавіцкая сельская бібліятэка), ток-шоу “Отцы и дети” (Вялікалы-сіцкая сельская бібліятэка), гадзіна  цікавых паведамленняў для бацькоў “Читателя растим в семье” (Слаўкаўская, Касмовіцкая сельскія бібліятэкі), літаратурна-сямейнае свята “Мама, папа и я – читающая семья” (гарадская бібліятэка), інфармацыйная гадзіна “Где любовь и совет, там и горя нет» (раённая дзіцячая бібліятэка), конкурс малюнкаў Я і мая сям”я” (Слабадская сельская  бібліятэка), інфармацыйна-музычная праграма “Все начинается с семьи” (Салтанаўшчынская  сельская бібліятэка), спартыўнае свята “Папа, мама, я – спортивная семья (Навасёлкаўская сельская бібліятэка), конкурсная праграма “Вместе весело шагать по просторам” (Аношкаўская сельская бібліятэка), цыкл  кніжных выстаў-парадаў: “Да ўвагі тат і мам!”  (Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка), Ужанкаўская сельская бібліятэка), “Пра сям”ю, ваш дом і яго гаспадароў”  (Рудаўская сельская бібліятэка).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.