Восьмы сезон

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

падчас жніва працаваў на камбайне  на палетках  СВК “Агракамбінат Сноў” І.К.Касцюкевіч. Кожны год Іван Канстанцінавіч уваходзіў у тройку лепшых экіпажаў  у гаспадарцы.  А сёлета ў яго першае месца і намалот у 1619 тон збожжа.

– На пачатку жніва мы ўбіралі палеглае збожжа, – расказвае  камбайнер, – за дзень  намалочвалі  толькі па 60 тон. Але потым справы пайшлі лепш, прадукцыйнасць  працы вырасла – 120-140 тон за  дзень. Сёлета мы працавалі без  памочнікаў. Спраўляліся самі, бо ў нашай гаспадарцы вельмі добрая тэхніка. Можна сказаць, што адна з лепшых не толькі ў нашым раёне, але і ў краіне. Тым больш, што абслугоўваць  камбайны нам дапамагае  інжынерная  служба. Я, напрыклад, вельмі задаволены  сваім “Лексіёнам-480”. Асабліва прыемна бачыць, калі збожжа залатым струменем  з камбайна выліваецца ў машыну.

– Увогуле ў СВК “Агракамбінат Сноў” у час уборкі заўсёды ствараюць добрыя ўмовы для ўсіх, хто   ўкладае шмат сіл, каб сабраць і захаваць новы ўраджай.  Усе работнікі забяспечаны двухразовым харчаваннем, на мехдвары ёсць душ, ды і аплата працы  прыстойная.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Восьмы сезон: 1 комментарий

  • 05.02.2017 в 11:33
    Permalink

    Молодцы

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.