ЯК РЭАЛІЗУЕМ ПРАДУКЦЫЮ.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кiраўнiку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку прадстаўлены даклад аб бягучай сiтуацыi са складскімi запасамi і рэалiзацыяй прадукцыі вядучых прадпрыемстваў краiны.

Як вядома, 23 лiпеня Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь даручыў сваёй Адміністрацыі праводзiць пастаянны маніторынг змянення запасаў гатовай прадукцыі i асобных пытанняў вытворча-фiнансавай дзейнасцi ключавых прадпрыемстваў, якiя вызначаюць развiццё галін i рэгiёнаў, а таксама прадпрыемстваў, што вырабляюць прадукты харчавання.

Азнаёмiўшыся з дакладам, кiраўнiк дзяржавы чарговы раз указаў на тое, што з кiраўнiкоў будзе жорсткае патрабаванне за рэалiзацыю вырабленай прадукцыi, асаблiва за прыхарошванне стану спраў шляхам рознага роду манiпуляцый са звесткамі, у вынiку якiх выпушчаная прадукцыя «пераганяецца» па паперах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: крытэрый ацэнкi будзе адзін — рэальнае паступленне сродкаў за прададзеныя тавары.

Прэзiдэнт даручыў Камiтэту дзяржаўнага кантролю ажыццяўляць праверкі фактаў продажаў тавараў канчатковым спажыўцам, а таксама ўмовы і тэрмiны аплаты.

Адмiнiстрацыя Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь будзе штотыдзень дакладваць кiраўнiку дзяржавы аб вынiках маніторынгу.



Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.