З маладымі памочнікамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

СВК “Юшавічы” ў ліку  першых у раёне  закончыў жніво. Вялікую ролю адыграла  ў гэтым  спаборніцтва камбайнераў і вадзіцеляў. Умовы яго былі распрацаваны загадзя.

– За кожныя 100 тон намалочанага зерня было вызначана  матэрыяльнае ўзнагароджванне, – расказвае намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Ганна Жывень. – Пры намалоце і перавозцы больш за тысячу тон  уручалі падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі, а яшчэ героі жніва атрымлівалі  спецыяльныя знакі – зорачкі з лічбай 1000.

Ганна Яўгенаўна разумее: мудрае слова – натхнення аснова.

Разам з усімі ў гэтую гарачую пару  шчыравалі і яе муж (ён электрагазазваршчык), і дзеці. Дачка Марына закончыла першы курс  Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і  працавала вагаўшчыцай. Сын Антон перайшоў у дзевяты клас і ў свой канікулярны час  дапамагаў роднай  гаспадарцы на збожжатаку.

А вось Алёна Янцэвіч  дапамагаў ўдзельнікам  жніва маральна: выступала перад  імі разам з іншымі самадзейнымі артыстамі. І яе бацька, Генадзь Мікалаевіч, вадзіцель  гаспадаркі, ганарыцца дачкой.

На здымках:  на полі ля вёскі Затур”я камбайны сустракалі заход сонца; вадзіцель СВК “Юшавічы” Генадзь Янцэвіч з дачкой Алёнай.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.