Закончыў работу сам — дапамажы другому

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні  сельскай гаспадаркі і харчавання  райвыканкама, збожжаўборачны атрад, сфарміраваны на Нясвіжчыне, накіраваўся ў сераду  на дапамогу хлебаробам  Мінскага раёна. Тры камбайны (з СВК “Грыцкевічы”, “Юшавічы” і ААТ “Новае  жыццё”) працуюць зараз у СВК “Войкава”. У ЗАТ “Выставачны цэнтр “Аквабел” занята тэхніка СВК “Сейлавічы”, РУП “Эксперыментальная база “Ганусава” і  “Эксперыментальная база “Буракаводчая”. А на палях Мінскай птушкафабрыкі імя Н.К.Крупскай – два камбайны і дзве аўтамашыны СВК “Агракамбінат Сноў”.

Узаемавыручка заўсёды мела месца і на палях нашага раёна. Напрыклад,  збажыну ў “17 верасня” дапамагалі ўбраць камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў”, “Сейлавічы”, “Нясвіжскія  Астроўкі”. Механізатары  “Грыцкевіч”  вывелі свае  машыны на збажыну суседняга  “Новага жыцця”. У “Буракаводчай” працавалі пасланцы  з “Сейлавіч, “Юшавіч” і “Ганусава”, а ў СВК “Лань-Нясвіж” – з “1 Мая”.

Хлеб не дзеліцца на свой і чужы. Гэта – агульнае  народнае багацце. І таму ўсе зацікаўлены, каб збажына хутчэй  апынулася ў засеках.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.