Па дарозе — з нязгаснай лампадай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Благадатны Агонь з нагоды Дня беларускага пісьменства па гарадах і вёсках Беларусі пранеслі ўдзельнікі Рэспублікан-скай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Дзеячы культуры, навукі і літаратуры, прадстаўнікі грамадскасці наведалі больш за дзесяць населеных пунктаў Беларусі. Па традыцыі яны пранеслі і Загор”е-Сталавіцкую ікону.

Цудадзейную ікону знайшлі падчас земляных работ у вёсцы Загор”е Баранавіцкага раёна ў 1983 годзе. Яе лічаць пуцяводнай іконай “Дарогі да святыняў”.

За 15 гадоў Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга быў данесены больш чым у тысячу навеленых пунктаў Беларусі. З 1997 года ёсць традыцыя саджаць Сад малітвы ва ўсіх месцах, дзе бывае экспедыцыя. Сёлета заключная пасадка такога саду адбылася ў Смаргоні – сталіцы Дня беларускага пісьменства.

У час экспедыцыі Благадатны Агонь пабываў у вёсцы Багушы Смаргонскага раёна, дзе знаходзіцца Святаўвядзенскі жаночы манастыр. А 6 верасня ў самой Смаргоні адбылося асвячэнне новага праваслаўнага храма Праабражэння Гасподня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.