Селекцыя “вясёлых рабят”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хто з кветкаводаў не ведае гэтых яркіх, прыцягальных кветак белага, ружовага, чырвонага, вішнёвага, жоўтага, аранжавага колераў з пялёсткамі ў адзін рад?! Іх звычайна называюць «вясёлымі рабятамі». Гэта — адна з разнавіднасцей карлікавых простых (немахровых) вяргінь. Звычайна іх вырошчваюць з насення, сеянцы пікіруюць, а пасля вясновых замаразкаў высаджваюць у адкрыты грунт. Кусцікі вырастаюць невялікія, маюць вышыню да 50 см.

Аднак аматары могуць самі відазмяніць расліну. Трэба пакласці на зімовае захоўванне караняклубні, так, як звычайна захоўваеце махровыя вяргіні. У красавіку высадзіць іх у ёмістасці, рэгулярна паліваць. Пры з»яўленні парасткаў паставіць на святло. У адкрыты грунт яны высаджваюцца ў маі, калі знікне пагроза замаразкаў. Летам і да позняй восені ваш кветнік будуць упрыгожваць вось такія высокія (больш 1,5 м), пышныя кусты са шматпялёсткавымі кветкамі. Цвітуць яны дружна і доўга, трэба толькі рэгулярна абразаць адцвіўшыя бутоны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.