«Шабля генерала Міркевіча»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхар Слуцка пісьменнік і кінасцэнарыст Алег Буркін  стаў пераможцам конкурсу сцэнарыяў «Краіна», арганізаванага ў рамках  шостага Міжнароднага  конкурсу драматургаў «Еўразія».

Варта адзначыць, што ў гэтым творчым спаборніцтве ацэньваліся звыш 400 сцэнарыяў, дасланых з Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, ЗША, Ізраіля і іншых краін. Творчая работа случчаніна — сцэнарый ваеннага гісторыка-прыгодніцкага фільма «Шабля генерала Міркевіча» — была адзначана  ў ліку шасці лепшых у намінацыі «Лепшы сцэнарый  тэлесерыяла».

З Алегам Буркіным будзе заключаны дагавор наконт пакупкі аўтарскіх правоў на яго твор. Дарэчы, гэта другі сцэнарый аўтара, лёс якога склаўся ўдала. Па першым нядаўна завяршылася вытворчасць  фільма «У агонь і ваду», прэм»ера якога адбудзецца сёлета на адным з  расійскіх тэлеканалаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.