Актуальныя пытанні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На ім разгледжаны пытанні: «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2009 года» (даклад зрабіла намеснік старшыні райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі Л.В.Мядзведзева), «Аб выніках работы будаўнічай галіны Нясвіжскага раёна за 9 месяцаў 2009 года» (даклад зрабіў намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і пытаннях горада М.В.Афанасік). Дырэктар НРТЦСАН Н.Г.Корсак праінфармавала прысутных аб ходзе выканання мерапрыемстваў па выкананні Рэспубліканскай комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войн, на 2006-2010 гады за студзень-верасень 2009 года. Аб захаванні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» суб»ектамі гаспадарання раёна гаварыла начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Г.І.Мурашка. Ваенны камісар раёна А.В.Марозаў далажыў аб выніках чарговага прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў маі-верасні 2009 г.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.