Давайце навядзём парадак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Здаецца, зусім нядаўна планавалі так многа зрабіць за гэты год, а вось ужо трэба агледзецца, каб праверыць сябе, ды і да зімы як след зямлю падрыхтаваць.

У кожным яе куточку прыбраць. Тым больш, што няма ў нашай краіне нічыйнай зямлі, але не кожны гаспадар — добры гаспадар, які і кветнік дагледзіць, і прыбярэ вуліцу, сквер.

Кожны год у горадзе праводзіцца генеральная ўборка напярэдадні зімы. Кожны год жыхары выходзяць разам з работнікамі ЖКГ, каб прыбраць двары, падгрэбці лісце. Многія ўспрымаюць свой дом, двор, пад»езд як уласную гаспадарку і клапоцяцца пра парадак. Ім не трэба тлумачыць, што гэта — абавязак кожнага. На жаль, частка насельніцтва ўсё яшчэ лічыць, што гэта справа толькі камунгаса.

На канец кастрычніка ў ЖКГ запланавана правесці вечар «Вось і восень прыйшла залатая» ў рамках Года роднай зямлі, дзе абавязкова будуць адзначаны тыя старасты шматпавярховых дамоў і жыхары, якія сёлета адгукнуліся на наш заклік і разбілі прыгожыя кветнікі каля дамоў. І гэта, спадзяёмся, стане добрай традыцыяй.

У 2008 годзе райвыканкам прыняў рашэнне, якое абавязвае кожнае прадпрыемства, установу, гаспадарку ўтрымліваць замацаваныя за імі тэрыторыі ў належным санітарным стане. Запрашаем навесці на іх парадак. Без гэтага горад не будзе мець той прыгажосці, якую мы прывыклі бачыць ужо не адзін год.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.