Для зручнасці — стацыянарныя ўчасткі

24 кастрычніка — апошні дзень перапісу насельніцтва.

Праўда, праца перапісчыкаў не скончыцца: наперадзе яшчэ кантрольны абход. Для зручнасці грамадзян у нашым раёне дзей-нічаюць і тры стацыянарныя перапісныя ўчасткі. У асноўным, як адзначала загадчыца перапіснога ўчастка №1 г.Нясвіжа Наталля Міхайлаўна Якубчык, большасць людзей праходзіць перапіс па месцы жыхарства. Але ёсць несвіжане, якія наведваюць участак, — яны рэдка бываюць дома з-за сваёй занятасці. Тут наладжана і работа «гарачай лініі», аднак нараканняў на работу інструктараў не паступала. Увогуле іх сустракаюць па-рознаму. Часцей за ўсё з павагаю, але ёсць выпадкі, калі ў кватэру зайсці не ўдаецца. Да такіх грамадзян падчас кантрольнага абходу разам з інструктарам завітае і сама Наталля Міхайлаўна ці яе памочнік Т.В.Шчамялёва. Калі трэба, то на дапамогу прыйдуць супрацоўнікі міліцыі.

Кожны дзень загадчыца разам з памочнікам не толькі праводзяць перапіс на стацыянарным участку, але і правяраюць запаўненне інструктарамі перапісных дакументаў, збіраюць інфармацыю па кожным участку і даюць падрабязную справаздачу ў аддзел статыстыкі раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.