Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 22 кастрычніка па раёне ўбрана 3786 га цукровых буракоў, што складае 73,8 працэнта да плана. Скончылі ўборку салодкага кораня ў сортавыпрабавальнай станцыі. Да завяршэння набліжаюцца СВК «Лань-Нясвіж», ААТ «Нясвіжскі райаграсервіс», «Новае жыццё», РУП «Эксперыментальная база «Ганусава», доследная станцыя, СВК «Нясвіжскія Астроўкі».

* * *

Убрана кукурузы на сілас і зялёны корм 5429,9 гектара, або 94,3 працэнта да неабходнага. Поўнасцю ўборка завершана ў СВК «Нясвіжскія Астроўкі», «Сейлавічы», ААТ «Новае жыццё», ЗАТ «1 Мая», «Росіч», РУП «Эксперыментальная база «Буракаводчая», РУП «Насенняводчы саўгас «Друцкаўшчызна», у сорта-выпрабавальнай станцыі і доследнай станцыі.

* * *

Кукурузы на зерне ўбрана 350 гектараў, намалочана 3433 тоны. Найбольшы намалот — у СВК «Агракамбінат Сноў» — 2095 т, ААТ «Новае жыццё» — 337, СВК «Нясвіжскія Астроўкі» — 280, «17 верасня» — 258 т.

* * *

Зябліва ўзнята на плошчы 9676 гектараў, або 50,7 працэнта да плана. Лепей ідуць справы ў ААТ «Новае жыццё» — 1195 га, СВК «Лань-Нясвіж» — 1080, «Агракамбінат Сноў» — 921, «Нясвіжскія Астроўкі» — 860, «17 верасня» — 751, «Гарадзея» — 700 га.

* * *

Пад сяўбу ўнесена 126386 т арганічных угнаенняў. Найбольшую колькасць пад яе ўнеслі СВК «Агракамбінат Сноў» — 43225 т, «Гарадзея» — 22200, ААТ «Новае жыццё» — 14160, СВК «Юшавічы» — 12981 т.

* * *

Хімпраполка азімых культур праведзена на плошчы 9253 гектары, што складае 67,6 працэнта да плана. З гэтай работай справіліся ААТ «Новае жыццё», «Нясвіжскі райаграсервіс», РУП «Насенняводчы саўгас «Друцкаўшчызна», сортавыпрабавальная станцыя, СВК «Агракамбінат Сноў».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.