Газетчыкам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Я гучных слоў не буду гаварыць,

Мне даспадобы болей сціплае прызнанне:

Ў душы агеньчык з той пары гарыць,

Як выйшла я з газетай на спатканне.

Шліфую словы, з кнігай каву п»ю.

Радок газетны мосціцца ў аркушы,

Каб пахваліць чыюсьці дабрыню,

Спагаду, розум, справы, сэрца, душу.

Ці часам упікну за недагляд,

Лайдацтва, п»янку, каля хаты смецце,

І збоку на сябе зірнуць не рад

Той, хто забыўся, што ў яго ёсць дзеці.

Нас клічуць летапісцамі. Так-так.

І гэта абавязвае да многага:

Праўдзівым, шчырым будзь, а больш — ніяк,

Сумленне і майстэрства цэняць дорага.

Так і жыву газетай. Дзень за днём —

То радасці, то сум, то хваляванні.

Бо журналістыка — душы мой родны дом,

У ёй шукаю я натхненне і прызванне.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.