…Каб агародніна была якаснай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З гэтых выхадных у Нясвіжы на цэнтральным рынку, што па вуліцы Гастэла, пачынаюць працаваць кірмашы па продажы  сельгаспрадукцыі, на якіх будзе прадстаўлены шырокі выбар агародніны і іншых тавараў. А што жадаюць бачыць у продажы патэнцыяльныя пакупнікі, мы пацікавіліся ў несвіжан:

Ганна Пятроўна, 48 гадоў:

— Агародніну я вырошчваю на сваім  прысядзібным участку, таму звычайна  болей не набываю. Сёлета, праўда, бульба не надта ўрадзіла, але хоць не вялікая, ды свая. Думаю, што  нашай сям»і хопіць. А восеньскія кірмашы наведваю заўсёды. Вельмі люблю пачаставаць сваіх родных засмажаным карпам, а на кірмашах заўсёды  добры выбар рыбы. Яна тут вялікая і прыгожая. Таму, напэўна, буду прыходзіць увесь час па рыбку.

Сяргей Канстанцінавіч, 32 гады:

— Мы  кожны год наведваем кірмашы і поўнасцю запасаемся на зіму ўсёй агароднінай. Хацелася б каб  яна была больш якаснай. Бо бывае так, што купіш бульбу, якая на знешні выгляд не благая, а разрэжаш — унутры гнілая. Таму на першым кірмашы мы набываем пакрысе агародніну, каштуем, выбіраем і потым купляем на запас.  Можна нават купляць і даражэй — галоўнае, каб якасны быў тавар.

Таццяна Мікалаеўна, 50 гадоў:

— Агародніну набываю пастаянна і заўсёды на кірмашах. Танней. Калі, напрыклад, кілаграм той жа бульбы можна набыць хоць на 30-40 рублёў танней, то гэта ўсё роўна эканомія, чым купляеш мяхоў 5-6. Сёлета, дарэчы, з-за дрэннага ўраджаю наш другі хлеб дарагі. Але што ж зробіш.  Адно ёсць толькі пажаданне. Звычайна агародніна прадаецца па памеры. Вялікая, адборная заўсёды даражэй. Дык хочацца, каб яна была на самай  справе такой. А то часам купіш  сетку вялікіх чырвоных бурачкоў, ці чаго іншага, а ўнутры — палова  маленькай.



Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.