Калектыву рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны” Дарагія сябры!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта сардэчна віншуем чытачоў, аўтараў і супрацоўнікаў газеты «Нясвіжскія навіны» з 70-гадовым юбілеем.

Вялікі шлях прайшла газета за гэты час. Калісьці, у неспакойным 1939 годзе, у свет выйшаў першы нумар Нясвіжскай газеты пад назвай «Чырвоны сцяг». У верасні 2002 года адбываецца другое нараджэнне «раёнкі»: яна выдаецца пад назвай «Нясвіжскія навіны».

Сёння на старонках газеты ўсебакова асвятляюцца тэмы рэфармавання эканомікі, перспектывы развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і навуковага патэнцыялу раёна, метады і стыль работы лепшых кіраўнікоў вытворчасці, уздымаюцца пытанні правядзення сельскагаспадарчых работ, добраўпарадкавання населеных пунктаў, акрэсліваюцца асноўныя напрамкі дзейнасці мясцовай улады на карысць чалавека, выкананне ўсіх параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, вобласці і раёна, а таксама захавання гістарычнай каштоўнасці нашай радзімы — спадчыны Радзівілаў.

Газета не раз выходзіла пераможцай у разнастайных творчых конкурсах, што з»яўляецца сведчаннем прафесійнай здольнасці тых, хто яе робіць.

Праяўляючы невычэрпную фантазію і творчы пошук, маючы сваё непаўторнае аблічча, ваш таленавіты калектыў падтрымлівае дастойны ўзровень і прэстыж беларускіх сродкаў масавай інфармацыі.

З нагоды адметнага юбілею жадаем вам, шаноўныя сябры, далейшага творчага і прафесійнага росту, быць заўжды ў творчым пошуку, знаходзіць цікавыя тэмы і адметных людзей, зычым вострага пяра, а кожнаму асабіста — моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, шчасця і жыццёвай энергіі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.