На восеньскім кірмашы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

     Шмат было і людзей, і тавараў на рынку райспажыўтаварыства ў Нясвіжы ў мінулую нядзелю. Сваю прадукцыю з палёў і агародаў прывезлі СВК «Юшавічы», «Сейлавічы», «Грыцкевічы», «17 верасня», ААТ «Новае жыццё», РУП «Эксперыментальная база «Ганусава» і іншыя гаспадаркі. Вялікая чарга стаяла, каб купіць капусту ці моркву ў фермера з Грыцкевіч М.В.Бойкі. Разнастайны асартымент прапанавала прыватнае прадпрыемства «Нясвіж каапнарыхтпрам». Каб задаволіць попыт на бульбу, яе завезлі з Любанскага, Салігорскага і Клецкага раёнаў. Журавіны — са Століншчыны.

     Вадзіцель Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі А.У.Гнецька (на здымку) і намеснік дырэктара І.І.Сагановіч гандлявалі не толькі сталовымі буракамі, капустай, збожжам, бульбай харчовай і насеннай, саджанцамі яблынь і груш, а таксама каляндрай і кменам — яны расфасаваны ў 100-грамовыя пакецікі па 1100 руб. за кожны.

З СВК «Нясвіж-скія Астроўкі» прывезлі ячмень, пшаніцу, буракі і мёд. Апошні па 21 тыс. руб. за 1 кг. Атрымлівалася танней, чым у прыватнікаў. А гандаль тут вялі загадчыца сталовай З.І.Валочнік і повар А.І.Баранава (на здымку — справа налева).

І на першым кірмашы, і на гэты раз прадукцыяй СВК «Агракамбінат Сноў» гандляваў фірменны нясвіжскі магазін. Яго выручка склала ў апошнюю нядзелю 6 мільёнаў рублёў.

—       Ёсць выгада выязджаць. Спрацавалі з прыбыткам, — паведаміў нам пазней дырэктар магазіна А.М.Яўланаў.

    У мясным павільёне рынку можна было купіць свежую свініну і ялавічыну.

Іх прывозяць як гаспадаркі, так і прыватнікі.

Вясёлы настрой стваралі ўсім работнікі культуры і сама-дзейныя артысты раёна.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.