Нашай газеце — семдзесят!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яна прайшла доўгі і няпросты шлях. Ён пачынаўся з выпуску «Чырвонага сцяга» на невялікіх аркушах паперы фарматам А4. Сёння гэтыя пажоўклыя лісткі-лістоўкі — далёкая наша гісторыя.

З гадамі змяніўся фармат газеты, яе змест, значна вырас  аб»ём і тыраж. На шляху станаўлення ішоў  творчы журналісцкі пошук, вырас прафесіяналізм людзей, укараняліся новыя  тэхналогіі вытворчасці.

Сёння абноўленая «раёнка» — «Нясвіжскія навіны» — выпускаецца на сучасным абсталяванні. Яна запатрабавана больш чым пяццю тысячамі сваіх прыхільнікаў.

Мы шчыра віншуем з 70-годдзем любімага выдання ўсіх, хто мае да яго  дачыненне: падпісчыкаў, чытачоў і няштатных аўтараў, ветэранаў журналістыкі і паліграфіі, якія вучылі маладых, перадавалі ім свой  вопыт, многія гады свайго жыцця прысвяцілі  раённай газеце, стараліся, каб яна была цікавай, добра звярстанай і своечасова трапіла чытачам.

Дзякуй  усім за адданасць «раёнцы». Будзем і далей разам рабіць  яе прыгожай, насычанай,  аператыўнай.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.