Падарунак для Папялушкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэта самая буйная ягада ў свеце — проста скарбніца карысных для здароўя рэчываў. Яна здольная супрацьстаяць старэнню і ўмацоўваць арганізм. Вы, напэўна, ужо здагадаліся, што размова ідзе пра гарбуз. Чараўніца ведала, у чым адправіць Папялушку на баль: з гарбуза сапраўды можна вырабіць карэту. Сустракаюцца ягады вагой 200 кг і больш.

Гарбуз — адна з лепшых харчовых раслін. Ён павышае гемаглабін у крыві, паляпшае работу печані. Яшчэ гарбуз можа «пахваліцца» вялікай колькасцю вітаміну Е, які часта называюць вітамінам амаладжэння. Гарбузовы карацін умацоўвае зрок, папярэджвае прастудныя захворванні, умацоўвае імунітэт, абараняе наш арганізм ад бактэрый і вірусаў. Палюбіце гэту сонечную расліну цалкам, бо ўсе часткі гарбуза ядомыя, уключаючы сцябліны, лісце, скурку і нават карані.

СМАЧНАЕ ЛЯКАРСТВА

У лекавым харчаванні гарбуз выкарыстоўваюць пры захворваннях печані і страўніка. Ён з»яўляецца добрым мачагонным сродкам. Лекары раяць ужываць яго для прафілактыкі і лячэння атэрасклерозу. Сок гарбуза дзейнічае заспакаяльна, паляпшае сон. Акрамя таго, гарбуз карысны пры лячэнні хваробаў сэрца, нырак, атлусцення, гіпертаніі, халецыстыту і запораў. А кітайцы сцвярджаюць, што ён дапамагае справіцца з дэпрэсіяй.

БЕЗ ЦЫНКУ НIКУДЫ

Асаблівую славу насенне гарбуза набыло дзякуючы цынку. У ім яго змяшчаецца амаль столькі, колькі ў вустрыцах — самай багатай крыніцы прыроднага цынку. Ролю цынку ў жыццядзейнасці арганізма нельга недаацэньваць. Пры дэфіцыце гэтага мінералу любыя новыя клеткі, у тым ліку і імунныя, проста не ўтвараюцца, а пашкоджаныя не рамантуюцца. Пры недахопе цынку дарослыя хутчэй старэюць, а дзеці і падлеткі горш развіваюцца.

ПРЫЕМНАГА АПЕТЫТУ!

Плады гарбуза захоўваюцца даволі доўга, не губляючы пры гэтым сваёй харчовай каштоўнасці. Таму з іх можна гатаваць розныя стравы не толькі восенню, але і зімою. Рэцэптаў не пералічыць. Вось толькі некаторыя.

Салата

На 500 г гарбуза — 3 яблыкі, сок 1 лімона, 3 ст. лыжкі мёду, 0,5 шк. здробненых арэхаў.

Сыры гарбуз нарэжце тонкімі палоскамі, змяшайце з нарэзанымі яблыкамі. Для вастрыні дадайце лімонны ці апельсінавы сок, а для саладосці — мёд. Усё перамяшайце, пасыпце тоўчанымі арэхамі.

Суп востры

На 500 г гарбуза — 2 шк. вады, маргарын, мука, воцат — па 1 ст. лыжцы, кроп, соль, цукар — на смак.

Гарбуз разрэжце на кавалачкі і патушыце ў крыху падсоленай вадзе, затым пратрыце праз сіта. 3 маргарыну і пшанічнай мукі зра-біце «забелку», добра перамяшайце з кашкай  гарбуза, давядзіце да кіпення, дадайце цукар, зеляніну кропу.

Гарбуз, запечаны з яйкамі

На 300 г гарбуза — 2 яйкі, 50 г масла, соль.

Гарбуз нарэжце тонкімі лустачкамі, пасаліце, падсмажце. Вылажыце ў патэльню, змазаную маслам, заліце яйкамі і запячыце. Можна нарэзаны гарбуз спачатку патушыць, затым працерці. Дадаць яйка, перамяшаць, вылажыць на патэльню, змазаную маслам, і запячы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.