Попыт на бульбу

У нядзелю на рынку райспажыўтаварыства ў Нясвіжы прайшоў першы восеньскі кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі. Гаспадаркі нашага раёна прадставілі шырокі выбар агародніны. Гандаль вялі таксама прыватнікі, фермерскія гаспадаркі і крамы горада.

Так, капуста каштавала ад 640 да 830 рублёў, морква — 640 — 800, чырвоныя буракі — 480 — 800, цыбуля — 1280 — 1300 рублёў за кілаграм. Што датычыцца бульбы, то яе можна было набыць па цане ад 700 да 920 рублёў за кілаграм, праўда, прадавалася яна імгненна. Два разы клубні падвозіла прыватнае прадпрыемства «Нясвіж каапнарыхтпрам». Хутка знікла бульба і з машын сельгаспрадпрыемстваў. Усім жадаючым яе не хапіла. Час ад часу сярод пакупнікоў узнікалі пытанні: «Дзе набыць бульбу? Ці будзе яна хоць у наступны раз?»

Як паведамілі нам у «Нясвіж каапнарыхтпраме», на бліжэйшы кірмаш яны прывязуць каля 10 тон бульбы, праўда, коштам 960 рублёў.

Попытам у пакупнікоў карысталіся і журавіны, якія прадавала Жыткавіцкае рай-спажыўтаварыства па 3580 рублёў. Як расказала прадавец Валянціна Сяргееўна Вярэніч, у Нясвіж са сваёй прадукцыяй яны прыехалі ўпершыню. І такога попыту на дары лесу яшчэ нідзе не сустракалі, таму ў наступную нядзелю прыедуць абавязкова.

На кірмашы можна было набыць і збожжа, рыбу, мяса і мясныя вырабы. Увогуле, толькі сельгаспрадпрыемствамі было прададзена 4420 кг бульбы, 250 кг цыбулі, 2420 кг морквы, 3850 кг капусты, 3460 кг чырвоных буракоў, 5900 кг ячменю, 6000 кг пшаніцы, 200 кг ялавічыны, 150 кг свініны, 50 кг мяса птушкі. У кірмашы ўдзельнічалі ЗАТ «1 Мая», «Росіч», ААТ «Новае жыццё» і «Альба», СВК «Агракамбінат Сноў», «17 верасня», «Юшавічы», «Сейлавічы», РУП «Эксперыментальная база «Ганусава» і іншыя сельгаспрадпрыемствы.

Парадавала наведвальнікаў і музычна-забаўляльная праграма, якую наладзілі ўстановы адукацыі горада і Нясвіжскі раённы цэнтр пазашкольнай работы.

Тры гаспадаркі прадставілі сваю прадукцыю на кірмашы ў Гарадзеі: СВК «Гара-дзея», «Нясвіжскія Астроўкі», РУП «Эксперыментальная база «Буракаводчая».

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.