Шчымліва-радасны момант

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1521 тону збожжа  перавёз сёлета ад камбайнаў вадзіцель СВК «Грыцкевічы» М.Д.Казакевіч. Кожны дзень Мікалай Дзмітрыевіч  дастаўляў яго на ток звыш 100 тон. А пасля таго, як уборка ў Грыцкевічах скончылася, працягваў шчыраваць на палетках  суседняга ААТ «Новае жыццё».

На сваім МАЗе працаваў другі сезон і абодва разы  — у лідэрах на адвозцы зерня ў сваёй гаспадарцы.

Натхнення ў гэтай нялёгкай  справе  надавала тое, што  жніво для яго — шчымліва-радасны момант. Бо збожжа трапляе ў засекі, а потым вяртаецца на наш стол  прыгожым, пахучым караваем.

Цяпер вадзіцель заняты на адвозцы цукровых буракоў на Гарадзейскі цукровы камбінат. За дзень робіць па 2-3 рэйсы.

На здымку: з перавезенай тысячай тон збожжа М.Д.Казакевіча павіншаваў старшыня райкама прафсаюза АПК І.К.Кендыш. Здымак зроблены ў самы разгар уборкі збожжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.