Сустрэча з паэтамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наш ліцэй наведалі  знакамітыя беларускія паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.

Утульная актавая зала  ледзь умяшчала ўсіх жадаючых. Прыйшлі вучні 10 і 11 класаў, настаўнікі. Сустрэча аказалася вельмі цікавай, прысутныя шмат чаго  даведаліся аб аўтарах, пачулі іх вядомыя і новыя творы.

Уражанні засталіся самыя  найлепшыя: у час сустрэчы панаваў цудоўны настрой, гучала шмат жартаў. Госці пазнаёмілі вучняў з лепшымі ўзорамі сучаснай беларускай паэзіі.

Эдуард Акулін прыхапіў з сабой гітару, і невыпадкова. Як кажуць, з нагоды. Ён выканаў некалькі лірычных песень. У зале гучаў пранікнёны голас паэта-барда, музыка і тэкст зліваліся ў адно цэлае. А ў канцы гадзіны, адведзенай на знаёмства,  дзесяцікласнікі Карына Плакса, Алена Валчок, Святаслаў Зяньковіч зрабілі свой падарунак гасцям — прачыталі  іх вершы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.