Табе, матуля, прысвячаем!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, у раённы Цэнтр культуры і адпачынку сабраліся жанчыны розных узростаў. У гэты дзень з раённай сцэны прысутных павіншаваў старшыня райвыканкама І.М.Макар. Ён адзначыў, што свята дае магчымасць яшчэ раз выказаць словы падзякі жанчынам-маці за самаахвяраванне і бясконцую любоў.

Святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій, благачынны цэркваў Нясвіж-скай акругі Аляксандр Данчанка і настаяцель рымска-каталіцкага прыхода Божага цела ў Нясвіжы, ксёндз-дэкан Пётр Шарко падчас сваіх выступленняў звярнулі ўвагу на выключную ролю жанчыны-маці ў захаванні духоўнасці ў сям»і.

На святочным мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў А.М. Драгавец, намеснік старшыні райвыканкама А.І.Майсеня.

Карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия» Алена Беражкова ўручыла прыз пераможцы конкурсу «Падарунак на дзень нараджэння», які праводзіла гэтае выданне, маці траіх дзяцей, бабулі чатырох унукаў, несвіжанцы Т.У.Шубскай. Падарунак ад гэтай газеты атрымала і шматдзетная маці А.І.Ясянчук, якая выхоўвае пяцёра дзяцей.

Вольга Шарамета выйграла ў праведзенай віктарыне сярод гледачоў касметычны набор ад фірмы «Фаберлік».

У цудоўным святочным канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы, вакалісты і музыканты з устаноў культуры, мастацтва і адукацыі Нясвіжчыны. Свае лепшыя песні, танцы і музычныя нумары яны дарылі жанчынам, якія ў сваю чаргу не шкадавалі апладысментаў для артыстаў.

Увагу прысутных прыцягнулі фотавыстава «Твары нашых маці» і выстава работ выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізаваная ў фае РЦКіА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.