Хатняя аптэчка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хатняя аптэчка — зручная скрынка і акуратна складзеныя ў ёй рэчывы і перавязачныя матэрыялы.

Захоўвайце хатнюю аптэчку ў зоне недасягальнасці для дзяцей.

КАМПЛЕКТУЕМ АПТЭЧКУ:

1. Перавязачныя матэрыялы: бінт стэрыльны ў ахоўнай упакоўцы, бінт нестэрыльны (яго можна выкарыстаць замест насовак або вырабіць з яго вяроўку для фіксацыі (падвязвання) рукі пры падазрэнні на пералом).

2. Пластыр — просты і бактэрыцыдны.

3. Гумовы жгут — для спынення крывацёкаў, пры пашкоджанні буйных сасудаў.

4. Ёд — для апрацоўкі дробных ранаў (ранак, драпін), пры больш буйных ранах апрацоўваць толькі краі. Ёд таксама дапаможа ў выпадку, калі робяць унутрымышачныя ін»екцыі і фармуюцца так званыя шышачкі, тады малюем з дапамогай ёду сетачку.

5. Раствор дыяментавай зеляніны (зялёнка) — спатрэбіцца таксама для апрацоўкі ранаў, нядрэнна ёю змазваць папулы пры вятранцы. Недахоп — у адрозненне ад ёду даўжэй змываецца.

6. Марганцоўка — антысептык, для прамывання моцна забруджаных ранаў, слабы раствор марганцоўкі выкарыстоўваюць для прамывання страўніка пры атручваннях.

7. Вушныя палачкі (зручна змазваць імі ранкі, чысціць носік і вушкі).

ЛЕКАВЫЯ ПРЭПАРАТЫ:

1. Гарачкапаніжальныя сродкі.

2.  Сардэчныя  прэпараты (выкарыстоўваюць пры болі ў сэрцы): валідол,  валакардын, нітрагліцэрын, карвалол (толькі ўважліва прачытайце інструкцыю да ўжывання, асабліва звярніце ўвагу на супрацьпаказанні).

3. Абязбольвальныя прэпараты. З імі трэба быць асабліва асцярожнымі і заўсёды імкнуцца шукаць прычыну болю.

4. Спазмалітычныя прэпараты.

5. Сродкі ад паносу (антыдыярэйныя). Але прымаць прэпарат толькі ў выпадку, калі звярнуцца да ўрача для высвятлення прычыны дыярэі ў гэты момант немагчыма.

6. Супрацьалергічныя прэпараты.

У аптэчцы павінны быць яшчэ тэрмометр і танометр.

Гэта мінімальны набор.

Калі ў сям»і ёсць хворыя на хранічныя захворванні, то аптэчка запаўняецца адпаведнымі прэпаратамі  для аказання дапамогі пры прыступах.

А зараз праглядзіце свае аптэчкі і пераканайцеся ў наяўнасці перавязачных сродкаў і лекавых прэпаратаў, праверце тэрмін прыдатнасці: калі ён мінуў, выкідвайце і абнавіце.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.