З 70-годдзем!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шаноўныя работнікі, ветэраны

Нясвіжскага хлебазавода!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з 70-гадовым юбілеем прадпрыемства.

Хлеб — гэта аснова жыцця. Нездарма ў народзе кажуць: «Ад зямлі хлеб — ад хлеба — багацце». Вось і вы на працягу ўжо сямі дзесяцігоддзяў вырабляеце вельмі неабходную, смачную і карысную для здароўя прадукцыю,  паляпшаеце яе спажывецкія якасці, робіце ўсё магчымае, каб «аздобіць» жыццё жыхароў Нясвіжчыны.

Дзякуючы нялёгкай рабоце і прафесіяналізму працаўнікоў прадпрыемства на спажывецкі рынак горада і раёна штодзень пастаўляецца шырокі асартымент хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Гэта: 4 віды фармавога хлеба, 6-7 — подавага, 10-11 відаў булачных вырабаў, 6-7 — кандытарскіх.

Сёння Нясвіжскі хлебазавод — сучаснае прамысловае прадпрыемства, дзе мэтанакіравана вядзецца работа па тэхнічным перааснашчэнні і аднаўленні вытворчага абсталявання, асваенні новых тэхналогій вырабу хлебабулачнай прадукцыі.

У дзень юбілею жадаем усім работнікам прадпрыемства, яго ветэранам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, і няхай радасць і шчасце ніколі не пакідаюць вашы дамы.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта                                                  І.М.МАКАР.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў                                                                 А.М.ДРАГАВЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.