Адзвінелі кірмашы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адшумелі, адзвінелі восеньскія кірмашы на нясвіжскім рынку. Гаспадары і гаспадыні назапасілі на зіму бульбу і гародніну, куплялі збожжа і саджанцы пладовых дрэў.

Прыемна, што многія жыхары займаюцца садаводствам. І раскуплялі маладыя яблынькі, грушы, слівы, вішні, завезеныя прыватным прадпрыемствам “Нясвіж каапнарыхтпрам” з сялянскай гаспадаркі “Наватар сад” г.Фаніпаль. Асаблівым попытам карысталіся летнія гатункі яблынь – “Мара”, “Каваленкаўская”, асенні “Ауксіс”, зімовыя “Беларуская салодкая”, “Імрус”, “Каштэля” і “Антэй”. Усяго сёлетняй восенню прад-прыемства рэалізавала 260 яблынь, 60 груш, а таксама слівы, вішні, чарэшні, агрэст цёмна-чырвоны і жоўты без костачак, парэчкі, маліну. Прапанавалі пакупнікам ажыну, глог і бружмель.

Тое, што людзі маюць патрэбу ў фруктах, сведчыла вялікая чарга за яблыкамі да аўтамашыны з гаспадаркі Клецкага раёна падчас апошняга кірмашу. Танныя, яны разыходзіліся скрынкамі. Ды й што казаць: у прыватніка салодкія “ананасныя” па 3.500 за 1 кг раскупілі…

Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў аддзеле эканомікі райвыканкама, гандлёвыя арганізацыі і сельгаспрадпрыемствы выручылі за тры выезды на кірмаш 125 мільёнаў рублёў, у тым ліку сельгаспрадпрыемствы – 74 мільёны.

Раённая камісія вызначыла пераможцаў і прызёраў кірмашоў. Сярод гандлёвых арганізацый 1-е месца прысуджана ПП “Нясвіж каапнарыхт-прам”, 2-е – КУП “Магазін №3 г.Нясвіжа”, 3-е – СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярод сельгаспрадпрыемстваў 1-е месца ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 2-е – у РУП “Эксперыментальная база “Ганусава”, 3-е – у ААТ “Новае жыццё”. Крытэрыямі ацэнкі былі афармленне гандлёвых кропак, асартымент, аб”ём грашовай выручкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.